ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Музыка


ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ - гэта пра 30 гадоў гісторыі беларускай музыкі. Альбомы, тэксты, фестывалі, архівы. Хтосьці чытаючы гэты канал будзе настальгаваць, а хтосьці адкрываць для сябе ўсё новых беларускіх артыстаў.
Мэта нашага канала: захаваць сваю музыку.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Музыка
Статистика
Фильтр публикаций


МЕСЯЦ АСЭНСАВАННЯ?

СОЮЗ — Калі ты запытаеш/Tenório

Сусветнавядомы гурт СОЮЗ заспявалі на роднай мове!
Трэк і кліп на яго, атрымаліся вельмі цёплымі і лоўфайнымі і мова, на нашую думку, згуляла тут не апошняе месца!
А ўжо хутка рабяткі прэзентуюць новую песню з канцэртамі па Еўропе!

Sneguole, Ян Клапоцкі — «Чоўны»

Вельмі цікаваe спалучэнне паэтычнасці Яна Клапоцкага і самабытнага электроннага гучання Sneguole, падарылі нам гіпнатычную кампазіцыю «Чоўны».
Тут проста раім апрануць дзве слухаўкі, заплюшчыць вочы і медытаваць усе 6 хвілін!

ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ УСІМ, АБАВЯЗКОВА!


НАВІНКІ АД NASTKI I NEVIKI

Nastka — «Тайны больш няма»

Nastka — яшчэ адно новае імя ў беларускай музыцы, але гэта не замінае ёй быць прадуктыўней за большасць «олдаў».
За гэты год яна ўжо паспела выдаць EP і 4 сінглы, а гэты стаў адметным, бо гэта першы трэк па-беларуску!
Абавязкова звярніце ўвагу, як спалучаецца яе мілагучны вакал з liquid dnb.

nevika — «Vishniya»

nevika — ніяк не можа адпусціць лета, таму сёння выпусціла новы рэмікс на сваю песню «Вішня», якая выйшла яшчэ ў ліпені і па дарозе абзавялася кліпам.
Акром моцнага басу, адметна шчэ і тое, што свае трэкі і рэміксы, артыстка прадусуе сама!

P.S. Спадзяемся ў наступным годзе, артысткі захаваюць такую ж прадуктыўнасць і будуць радаваць нас вялікай колькасцю новай музыкі!

ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ УСІМ, АБАВЯЗКОВА!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


МАЛАДЫ АРТЫСТ НА БЕЛАРУСКАЙ СЦЭНЕ

Chabor - Dah

Алесь Чабор для многіх з'яўляецца адкрыццём году. У той час калі рокеры :B:N: святкуюць сваё 25-годдзе на сцэне, падрастае новае пакаленне. Такі ж лайтовы поп-рок як і ў Алеся Лютыча, толькі ўжо з элементамі пост-панку бярэ на сябе Алесь Чабор.
Слухаем лірычны трэк "Dah".


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Думаеце, гэта чарга на канцэрт Білана? Не! Ён нервова паліць наўзбоч, бо ў адзін вечар з ім канцэрт даваў гурт “Барысаўскі тракт” 😎

16 лістапада мы завіталі ў Модуль Арт Платформ на прэзентацыю дэбютнага альбома музыкаў, і лічым, што гэта мерапрыемства варта было наведаць, нават калі вы не вельмі ўключаны ў творчасць гурта. Чаго каштавалі адныя толькі дэкарацыі, якімі музыкі ўтульна ўпрыгожылі ўсю новую Модульскую залю. Тут і таксі, і сэрцайкі з птушкамі, і нават Цэнтральны.

Канцэрт пачаўся пазней за запланаваны час, бо велічэзная чарга людзей пад Модулем усё ніяк не магла скончыцца. Але ж калі музыкі пачалі граць, напруга ад чакання адразу знікла.

Аўдыторыя моцна падтрымлівала музыкаў, было адчуванне, што ўся заля - гэта іх сябры. У такім выпадку, рабяты з “Барысаўскага тракта”, канешне, гіперкамунікабельныя, бо людзей было чалавек 300.

Ну і па класіке жанра: той, хто шукае слэм, знойдзе яго ўсюды. Нават пад песні індзі-гурта.

Такім мы ўбачылі вялікі сольны канцэрт “Барысаўскага тракта”

347 0 10 4 23

Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
“Пятля прыхільнасці” паехала ў тур. І мы пакажам вам атмасферу яго старту. Першыя выкананні беларускамоўных трэкаў прагучалі ў Вільні. Вядома, былі і старыя трэкі. Хвілінны ролік для вас.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


НОВАЕ ІМЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МУЗЫЦЫ!

da kostka & Lastoůski - „Вішнёвая костка”

Вельмі чуллівая песня ад зусім новай артысткі на беларускай сцэне!
da kostka — новы псеўданім беларускай паэткі - Дар’і Бялькевіч!
Песня працята сумам, любоўю і бясконцымі ўспамінамі да любімага гораду і натхнённая грукатам наваполацкіх трамваяў. Цудоўныя паэтычныя радкі, як пёрка, кладуцца на інструментал спрадусаваны, ўжо знаёмым нам, артыстам Lastoůski

Дай паслухаць усім, абавязкова!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
А вось і відэа


Пачынаем тыдзень з канцэртанага рэпартажу.

Паказваем вам, як прайшоў супольны канцэрт лайтовага і гурта Chabor 7 лістапада ў TNT

Як часта TNT чуў рэп? Ды яшчэ і беларускамоўны 🤔

Мы вось не можам узгадаць ніводнага разу, і, як паказала практыка, шкада, што гэтага не было раней! лайтовы не проста сабраў біток у залі, а яшчэ і разгайдаў як след, зайграўшы гадзінны сэт. Там было нават не спякотна, а вільготна. Вось што значыць старая школа 🔥

Затым выступаў малады пост-панк гурт Chabor 🌿

Нягледзячы на такія розныя жанры і музычны бэкграўнд, хлопцы, здаецца, добра ладзяць з лайтовым. Падзея, якую чакала палова залі дакладна -- выкананне сумеснага трэка, які Алесь і лайтовы напісалі для прома канцэрта.

У сваім самастойным сэце хлопцы выкладаліся на ўсе 100%, і які ж панк без слэму (няхай ён і пост)? Пад трэк "Ровар" залю проста разарвала.

Заўжды цікава назіраць за такімі спалучэннямі на жывых выступах, бо і публіка прыходзіць розная. Але ў гэты раз усё выглядала так, як мае быць. Таму чакаем ад хлопцаў новых дасягненняў, як супольных, так і па-асобку


Вяртаемся да пяцелькі, якая два тыдні таму выпусціла ў альбом. У кароткай хуткай рэцэнзіі мы паставілі на хітовасць песні “Дэдлайн” і па шчырасці пытаючы людзей асабіста яны называлі назву гэтага трэка ў сваім топе. Але ж што паказваюць лічбы?

У топе трэкаў на споціку, якія слухаць на сёння ў топе тры трэкі:
Квант – 48 тысячы (але варта заўжды ведаць, што існуе яшчэ Youtube.muic, Apple.Music, iTunes, Яндэкс.Музыка.
Дэдлайн – 23 тысячы
Алоха – 20 тысяч.

І адзначым кліп на “Штосьці добрае”, які назбіраў 23 к. праглядаў.
Пішыце ў каментах, якую песню вы слухаеце найчасцей.


Гурт 12: ПЯТЛЯ ПРЫХІЛЬНАСЦІ
1 красавіка ў твітары мы пажартавалі пра тое, што новы альбом Пятлі беларускамоўны і мае назву “Цноту”. З назвай мы прагадалі, але “цноту” музыкі і праўда страцілі. Новы альбом складаецца з 8 беларускамоўных трэкаў. Мы паспелі яго паслухаць і радыя падзяліцца тым, што нам спадалася, каб ранкам вам было лягчэй.

Квант – ужо знаёмая многім песня, з якой і распачынаецца альбом.
Алоха – такая лірычная песня, якую можна слухаць на ноч, каб рэлаксаваць.
Катлаван – у чарговы раз можна пераканацца, што вакал стаў больш мілагучным, аж плыве Ілля па трэку. І мы за ім.
Дэдлайн – адчуваецца сучасны пост-панк, ставім на хітовасць гэтай песні. Ну і не дарма каля песні стаіць літарка Е -- яна азначае, што ў песні можа быць грубасць. Знайдзіце яе ў песні і напішыце нам у каменты.
Хавай – націск у песні на другое А. Песня не перагружана тэкстам, але прыпеў запамінальны і высокі.
Катастрофа – адчуваецца Касіяпея, не інакш. І адначасова песня нагадвае гурт Luty sakavik “Vostraja”.
Жах – песня атрымала новае гучанне, больш меланхалічнае. На гэты раз тэкст добра чуецца. І якія ж прыгожыя гітарныя партыі.
Штосьці добрае – песня, з якой добра скончыць не толькі альбом, але і канцэрты.

Агулам можам заўважыць, што Пятлі пасуе беларуская мова, але з іншага боку з беларускай мовай Пятля не так “грузіць” сэнсамі і балючымі тэкстамі, як раней.

Наш топ-3 складаецца з: Алоха, Дэдлайн, Жах.

СЛУХАЦЬ:
https://band.link/Superpazicyia


Артыстка 11: ADA
Мала хто ведае, што жонка Алега ЛСП з нядаўняга часу таксама пачала запісваць трэкі. Улада Саўчанка ўзяла псеўданім ADA і ў песнях адчуваецца рука Алега. Яны ў нечым такія ж папсовыя, як і ўсе апошнія рэлізы ЛСП.
Супадзенне яшчэ і ў тым, што ЛСП нядаўна выпусціў трэк пад назвай “Секретарша”, а ADA песню “Ботаник”. Што гэта за ролевыя гульні артыстаў, нам застаецца толькі здагадвацца.
Апошні трэк ADA на шчасце не абыйшоўся без беларускага слова “Каханне”.
паслухаць ADA: https://open.spotify.com/artist/6f5AoPmtuc4j9l31w4FzU1?si=Lp088EyUSTS_qubYuy8k9g


Артыст 10:
Молчат дома — самы папулярны рускамоўны гурт у СВЕЦЕ. Уявіце, сабе. У месяц на споціку беларусаў слухаюць 3 млн. слухачоў.
Калі нехта яшчэ не адкрыў для сябе пост-панк, яшчэ не позна. Каб патлумачыць сябру, які ведае толькі Рамшнайт і Майлі Сайрус, то пост-панк гэта як Цой, толькі сучачны.
Сёлета музыкі выпусцілі новы альбом “Белая паласа”. Кружэлкі гурта актыўна прадаюцца па ўсім свеце. На фота: адна з крамаў Берліна, учора.


Гурт 9: сёння для вас зусім новы гурт – Пепел на пол – гурт з’явіўся гэтай восенню і выпусціў два трэкі, адзін з якіх па-беларуску -- “Сэнсы”.
“Сэнсы” хочацца слухаць і слухаць. Нам вядома толькі тое, што гурт з Бабруйску. Зычым хлопцам поспехаў.

Падпішыцеся на гурт у інсце: https://www.instagram.com/pplnapol?igsh=MXBsMmF6ZTRid2RuYg==


Прапілі Праспалі мы тры дні выходных, таму артысты 6, 7, 8
Chabor – хлопец з прыгожым чыстым вакалам спявае пра каханне.
ŽURAVL – поп-музыка, якую можна ўключыць у дарозе па восені, на тусоўцы і нават раніцай пад зборы на працу.
ЗАО «Сомнительные инициативы» — троху электронікі, гітараў і фітаў, бо хлопцы выпускаюць сумесныя трэкі даволі часта. Тэксты западаюць у душу, адразу ж.


Дзень 5: (на ноч гледзячы)
Гурт Sciana — берасцейскія музыкі, старычкі, якія спадабаюцца і маладым.
Гурт мае некалькі альбомаў.
На ноч раім паслухаць песню “Калыханка”.


Дзень 4: Martin S. – гурт, які ад пачатку свайго стварэння здзіўляў слухачоў: гукам і дзеяннямі. Гурт часценька спускаўся да слухачоў у залю і спяваў, таньчыў разам з публікай. А гук у гурта даволі цікавы: гэта і рок і сапраўдная дыскатэка. Зірніце ўвагу на крэатыў і ў назвах песняў аднаго з EP: “Не забыць”, “Памылкі”, “Ніколі” і трэк “Не забыць памылкі ніколі”. Паслухайце якраз гэтую іпішку, яна крутая.
Калісьці гурт выступаў і ў RE:PUBLIC, а на сёння на споціку няма і 100 слухачоў. Давайце гэта выправім. Мы тут для гэтага і сабраліся.

Слухаць: https://open.spotify.com/artist/7sbpvIOlwcAL6810b6bSWH?si=hXGayz0ORoOXsVXqTIVVLQ


Дзень 3: LEAR – якасная поп-музыка. Мы яшчэ памятаем першыя выступы Леры пад клавішы ў мінскіх залях. За гэты час артыстка вырасла і стала мацней. Вы толькі паслухайце як яна змянілася ад песні “Забяру боль” да новай “Лялькі”. Лера запамінальная не толькі сваёй знешнасцю, але і шыкоўным вакалам. Гэтай восенню вам захочацца хоць раз паслухаць LEAR, тэксты якой прасякнуты думкамі і балючымі гісторыямі.
LEAR мае даволі добрыя лічбы на споціку: 1800. Уявіце, каб яна сабрала мінскі Рэпаблік.
Ця
пер я хацела б трымацца так моцна
І сцены вакол са мной ужо ростам.


Важна адзначыць, што ў Валерыі ледзь не самыя вычытаныя рэдактарам т
эксты сярод беларускіх артыстаў, а таксама слушнае вымаўленне ў спевах.
Дык го слухаць.


ДЗЕНЬ 2:

Гурт KROK, а разам з ім AVIAS і РУХ – гэта ўсё гурты Ромы Сухоцкага, пазнавальнага па вакале гранж-вакаліста (бо не адным МутнымВокам, як кажуць). Гурт KROK быў створаны яшчэ ў часы, калі ледзь не ў кожным вагоне мінскага метро можна было пабачыць панкаў, касухі, або барадатага металіста з гітарай. Тады гурт KROK адзначалі музыкі N.R.M., як маладое пакаленне, якое магчыма прыйдзе на замену старычкам. Прыемнае ў гэтай гісторыі тое, што Рома дайшоў да гэтай кропкі пераемнасці ў 2015 годзе, калі з Вольскім яны запісалі галоўны хіт гурта KROK – Рай, і паверце гэта асалода для вушэй:
AVIAS праз нейкі час стаў заменай KROK, а адносна нядаўна Рома запусціў гурт Рух.
Рамана можна і сёння пабачыць на сцэне, а часам і на Камароўцы з гітарай і галубамі. А чалавек, які гэта піша, калісьці выпадкова мог сустрэць артыста ў адным з мінскіх сквераў пад п’яную раніцу (піць не раім, хоць і з’яўляецца магчымасць пабачыць беларускіх музыкаў)
У AVIAS раім паслухаць “Будурады” і “Лепш за цябе”.

Показано 20 последних публикаций.