25 ліпеня – дзень памяці культавай беларускай паэткі Наталлі Арсенневай 🕯
Яе творчасць стала значнай з'явай у нашай літаратуры, хаця шлях да беларушчыны быў няпростым. Рускую па нацыянальнасці Арсенневу на вывучэнне беларускай мовы натхніла слова "юшка", а ў Віленскай гімназіі юная паэтка саромелася паказваць свае рускамоўныя вершы Максіму Гарэцкаму, таму пачала пісаць па-беларуску.
Абставіны прывялі Арсенневу да беларускасці, а смеласць і любоў да Беларусі зрабілі з яе адну з найулюбёнейшых аўтарак у гісторыі краіны, а яе знакаміты тэкст "Малітва", які ў 1947 годзе кампазітар Мікола Равенскі паклаў на музыку, стаў духоўным гімнам Беларусі ўжо пад назвай “Магутны Божа”.
🎥 Беларускі ПЭН @PENBelarus запісаў адмысловае відэа, дзе Андрэй Хадановіч тлумачыць, чаму Наталля Арсеннева так шмат значыць для беларускай літаратуры і для беларусаў агулам.
Больш падрабязны аналіз творчасці паэткі глядзіце ў выпуску на канале CHADANOVIČ:
➡️ https://youtu.be/nRjKsV6dgvw