🇮🇪 Андрэй Хадановіч у новым выпуску чытае ўласны пераклад верша ірландскага паэта Уільяма Батлера Ейтса "Ружы" ("Ружовы куст"), які напісаны ў выглядзе размовы двух забітых кіраўнікоў дублінскага паўстання 1916 года Патрыка Пірса і Джэймса Конэлі.
Тэкст, які адгукаецца беларусам і беларускам, якія праходзяць праз прыняцце паразы нашай рэвалюцыі, захоўваючы ў сабе веру ў агульную перамогу. Пытанне ў тым, як яе здабыць? Рэцэпты Ейтса трагічныя, як і жыццё герояў верша, але ці магчыма інакш?
Першым беларускім перакладчыкам тэксту быў Юлі Таўбін. Неўзабаве паэт быў арыштаваны і расстраляны ў Чорную ноч 29 кастрычніка 1937 года.
Глядзіце новае відэа Андрэя Хадановіча пра нобелеўскага лаўрэата, ірландскага класіка Уільяма Батлера Ейтса па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/DoxnStxjcwI