⚡️ 100 гадоў таму нарадзіўся вялікі Васіль Быкаў
Самае галоўная каштоўнасць чалавека – гэта жыццё. Прайшоўшы вайну, Быкаў гэта дакладна разумеў, таму ў сваіх творах паказваў не гераізм і вялікія перамогі, а боль і трагедыю простага чалавека:
Жыццё самога пісьменніка было поўнае шматлікіх выпрабаванняў: падчас вайны яго ранілі ў нагу і жывот, памылкова запісалі ў загінулыя, потым ціснулі кдбісты і збівалі невядомыя, прымусілі эміграваць з роднай краіны, але пры ўсім гэтым Быкаў застаўся адданым сваім прынцыпам і працягваў паказваць праўдзівыя балючыя гісторыі, якія так не падабаліся аўтакратам як у СССР, так і ў Беларусі.
Чытаем выбітную спадчыну класіка, бо яго творы – гэта найлепшая прышчэпка ад мілітарызму і гвалту ва ўсіх іх праявах.
Быкаў – заслужаны рэкардсмен выпускаў на канале CHADANOVIČ, таму сённяшні дзень можна прысвяціць пяцёрцы відэа пра народнага пісьменніка Беларусі:
▶️ Самы балючы твор Васіля Быкава: зверствы сваіх, пратэставаць ці трываць да канца? | Знак бяды
▶️ Васіль Быкаў зноў актуальны: жахі вайны і не лукашызму, мараль і дэгуманізацыя, цэнзура і НКВД
▶️ Уся праўда пра вайну і Беларусь | Васіль Быкаў, Доўгая дарога дадому
▶️ Позні Васіль Быкаў: Дзень волі, прыпавесці «Пахаджане» і спроба дакрычацца да беларусаў
▶️ Быкаў, Алексіевіч, Адамовіч пра вайну: жорстка, праўда як ёсць, фашызм і сталінскія злачынствы

Адзіная рэальная каштоўнасць у чалавека на свеце — яго жыццё. Калі-небудзь у дасканалым людскім грамадстве яно стане катэгорыяй-абсалютам, мерай і цаною ўсяго.