⛪️ Былы пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк пачаў служэнне ў Барысаве
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, які больш за год быў без парафіі, 14 верасня адправіў першую імшу ў парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве.
Раней ён доўгі час быў пробашчам Чырвонага касцёла ў Менску, які закрыты ўжо амаль тры гады. Перастаноўкі святароў правёў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі.
У Барысаве апублікавалі здымкі першай імшы новага пробашча. Новы касцёл быў пабудаваны і асвечаны ў 2021 годзе.