Белсат


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году
Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST
↓ Важныя спасылкі ↓
taplink.cc/belsat

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


🥂 А мы адчыняем яшчэ адно акенца нашага адвэнт-календара. Сёння - рэжысёрка Дар’я Жук

У 2018 годзе Дар’я выпусціла фільм «Крышталь», які атрымаў шэраг узнагародаў, у тым ліку намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове. У 2024 годзе Дар’я абвясціла пра здымку новага фільму-антыўтопіі «Менавіта тое, чым здаецца».

13 шчырых адказаў Дар’і чытайце на нашай старонцы

#адвэнткаляндарбелсату


Вітаем, дарагія чытачы!

Добрыя навіны для тых, хто стаміўся ад зімовай цемры: ад сённяшняга дня светлавы дзень пачне паволі расці! А мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸Што пакласці пад ялінку?

Шукаем падарункі з беларускім вайбам.

🔸«Забіць упалмінзага». Упалмінзаг – жывы!

Зміцер Бартосік пра сваю кнігу, якая не сталася бомбай, але можа яшчэ рвануць.

🔸«Задача "госаў" падарваць давер і разарваць плыню салідарнасці з палітвязнямі не дасягнутая»

Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Базы нашай ніхто не ўзломваў.

#штопачытаць


💥 #галоўнае за 21 снежня

✔️Аляксей Лявончык абвяргае, што спецслужбы Лукашэнкі ўзламалі базу людзей, датычных да фондаў салідарнасці

✔️Свята-Елісавецінскі манастыр зноў «гастралюе» ў Еўропе. Гэтым разам манашак заўважылі ў Швейцарыі

✔️У беларускім небе пабачылі верталёт Мі-26, які буксіраваў такі ж самы лятальны апарат

✔️«Камунарка» выпусціла шакалад з... салатам аліўе

✔️ Казань раніцай атакавалі беспілотнікі

✔️«Беларусы не былі "зайчыкамі" і не былі "савецкімі людзьмі"». Зміцер Бартосік расказвае пра сваю кнігу, што атрымала прэмію Гедройця

✔️ Калядныя падарункі з беларускім прысмакам – што выбраць?

#рэпрэсіі:

▫️Уладальніка майстэрні рамонту тэлефонаў з пацярпелага падчас пажару ГЦ «Беларусь» у Віцебску змяшчалі ў ізалятар на пару дзён

▫️У Беларусі болей нельга адкрыць без VPN сайт выдання «Беларусы і рынак»

▫️Каталіцкага святара з Шуміліна Анджэя Юхневіча пачнуць судзіць 27 снежня


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Астранамічная зіма прыйшла ў Беларусь

Мінулая ноч была самай доўгай у годзе, а сённяшні дзень — самым кароткім.

Пра тое, як нашыя продкі адзначалі дзень зімовага сонцастаяння і як іхныя традыцыі працягваюць сучасныя беларусы — у нашым матэрыяле👆


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
👍 Вядомы ўсім актор з «Адзін дома» вырашыў ствараць скульптуры

І ў яго выдатна атрымліваецца! Паглядзіце 🤩


🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Эксклюзіў. Атрымалі ад «Белполу» звесткі аб смерцях з паталагаанатамічнага бюро ў Менску.

🔸Кіраўнікі «Байсол» і «Байхэлп» абверглі інфармацыю пра ўзлом іх базаў. 

🔸Пракуратура Ляйпцыга не знайшла складу злачынства ў дзеяннях нямецкага дэпутата Ёргу Дорнау. 

🔸Падводзім вынікі працы дэмакратычных сілаў у 2024 годзе. 

🔸Дзень зімовага сонцастаяння. Як традыцыйна яго адзначалі ў Беларусі? 

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/watch?v=lNCrXmf99ns




Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🚁 У беларускім небе заўважылі верталёт, які цягнуў свайго «хворага сябра»

Відэа (меркавана, знятае сёння) з'явілася ў канале @motolkohelp.

На ім відаць, як верталёт Мі-26 буксіруе такі ж самы лятальны апарат (праўда, у часткова разабраным выглядзе). Паводле звестак @motolkohelp, транспартаванне адбывалася з Мачулішчаў у Воршу, дзе месціцца авіярамонтны завод.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
😊 Як стварыць калядны цуд сваімі рукамі?

Паглядзіце сакрэт вельмі добрага італьянца 🤌


💁🏻‍♂️ Наступны прыпынак – Швейцарыя. Свята-Елісавецінскі манастыр зноў «гастралюе» ў Еўропе

Раней сёлета менскіх манашак, якія падтрымліваюць расейскую армію, выгналі з дзвюх кірмашоў у Польшчы – у Торуні і Шчэціне.

📍Чытайце падрабязней у нас на старонцы


💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google.

Наша старонка ў Google News


🥊 Гэты бой чакаюць мільёны ва ўсім свеце!

Паядынак паміж Аляксандрам Усікам і Тайсанам Ф'юры стаў адным з самых чаканых спартыўных падзей года. Што пра яго вядома?

🔸Агульная сума ганарараў баксёраў перавысіла $190 млн — рэкорд у гісторыі боксу. Незалежна ад выніку, 60% ($114 млн) прыбыткаў атрымае ўкраінец, а Ф’юры — $76 млн.

🔸Частку сваіх сродкаў Усік накіруе на падтрымку ЗСУ, а Ф'юры перадасць украінцам $1,25 млн.

🔸На фінальнай прэс-канферэнцыі перад боем баксёры правялі напружаную дуэль поглядаў, якая працягвалася аж 11 хвілін і 20 секунд.

🔸Упершыню за паядынкам будзе сачыць суддзя на базе штучнага інтэлекту, які пазбаўлены прадузятасці і чалавечых памылак.

🔸Ф'юры значна большы за свайго суперніка: ён вышэйшы на 20 см і цяжэйшы на 30 кг. На ўзважванні 20 снежня вага Усіка склала 102,5 кг, у той час як Тайсан паказаў 127,4 кг.

🔸Напярэдадні бою Зяленскі патэлефанаваў Усіку і ў жартаўлівай форме папрасіў «не моцна біць Ф'юры», каб брытанцы не перадумалі пастаўляць ракеты Storm Shadow.


▶️ Тэлеграм-канал «YouTube Беларусі» праводзіць апытанне на найлепшую блогерку 2024 года!

Сярод намінантак – наша Кацярына Ваданосава!

Нагадаем, што ў гэтым тэлесезоне Кацярына робіць праграму пра беларускую моду, якая называецца «Нітка Зорка».

☝️Чым не нагода паглядзець яе выпускі ў нашым плэй-лісце?


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🤢 Такога дубайскага шакаладу вы яшчэ не бачылі!

Беларускае прадпрыемства паказала незвычайную навінку.

😨 І яна можа паказацца жахлівай. Паглядзіце!


💬 «Базу нашу ніхто не ўзломваў. Таму што мы не захоўваем дадзеныя ў адной базе, у нас іх некалькі»

Аляксей Лявончык адрэагаваў на зроблены дзяржаўнай прапагандаю фільм, у якім расказваецца пра выкрыццё сеткі людзей, якія, магчыма, супрацоўнічалі з фондамі салідарнасці і дапамогі палітвязням.

🔍 Пачытайце, што ён расказаў у каментары «Белсату»


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
😎 Не толькі дронамі багатыя!

Паглядзіце, якая машынка цяпер адбівае атакі расейцаў ва Украіне! Пехатынцы пахваліліся першай наземнай аперацыяй, якая адбылася без удзелу людзей!

📹 Відэа: ХАРТІЯ


😮 Праз 100 гадоў беларусаў можа застацца каля трох мільёнаў...

... калі працягнуцца актуальныя дэмаграфічныя трэнды.

Што рабіць, каб беларусы не вымерлі?

Калі беларусаў было больш за ўсё і ў які момант рост колькасці насельніцтва спыніўся?


👀 Глядзіце ў фельетоне ад нашага журналіста Змітра Лупача.


🎁 Падарункі з беларускім прысмакам – што выбраць?

Хочаце знайсці для блізкіх падарунак, які падкрэслівае нацыянальную ідэнтычнасць?

Мы вам з гэтым дапаможам! Акрамя таго, што гэта проста цудоўныя рэчы, дык яны яшчэ і дазволяць падтрымаць беларускіх творцаў у эміграцыі!

🔍 Глядзіце па спасылцы


💬 «Распавядаю ў гэтай кнізе пра тое, што жыхары Беларусі не былі ніякімі "зайчыкамі". І не былі ні сталіністамі, ні "савецкімі людзьмі"»

У снежні кніга Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага» атрымала трэцюю прэмію імя Гедройця і мелася стаць бомбай, якая б магла, «можа, цэламу народу змяніць уяўленне пра самога сябе». Але ці так сталася?

🔍 Вялікую размову з аўтарам чытайце на нашай старонцы


😨 Трагедыя на калядным кірмашы ў Нямеччыне: больш за 60 чалавек атрымалі раненні ў выніку наезду аўтамабіля. Ёсць загінулыя

Падазраваны – 50-гадовы доктар з Саудаўскай Аравіі, які легальна пражываў у Нямеччыне з 2006 года – быў затрыманы. Прэм'ер-міністр зямлі Саксонія-Ангальт Райнэр Хазелаф адзначыў, што пакуль занадта рана сцвярджаць, ці быў гэты інцыдэнт тэрарыстычнай атакай, «хаця ёсць пэўныя элементы, якія паказваюць на гэта».

Вядома, што мужчына працаваў лекарам і псіхатэрапеўтам.

Показано 20 последних публикаций.