Віджай Празак. Кансерватыўная настава. «Першая настава» ― тэкст для моладзі, па сутнасьці ўводзіны ў кансерватыўны сьветагляд. У ім аўтар спрабуе даступна патлумачыць некаторыя заканамернасьці жыцьця, разабраць галоўныя рысы сучаснага бязладнага грамадзтва і засьцерагчы чытача ад магчымых жыцьцёвых памылак. Нягледзячы на мясцовыя і станавыя асаблівасьці мысьленьня аўтара ― у наставе раскрываецца сьветагляд пасьпяховых амерыканцаў зь сярэдняга класу, ― шмат якія думкі з гэтага тэксту будуць карыснымі для любога беларускага чытача. https://www.belaveshkin.org/2023/02/filasofia.html