БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.
Сайт https://baj.media
Patreon patreon.com/baj_media
Insta instagram.com/baj.media.by
Сувязь office@baj.media
We support 🇺🇦

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


#магчымасці

Фестываль фільмаў на тэму міграцыі ў Славеніі (дэдлайн — 28 лютага)


Фонд «Славенская філантрапія» запрашае да ўдзелу ў міжнародным фестывалі Festival of Migrant Film, які пройдзе ў Любляне і іншых гарадах Славеніі з 22 па 26 верасня 2025 года.

Фестываль прымае фільмы і відэа розных жанраў — як дакументальныя, так і мастацкія, прысвечаныя тэмам міграцыі, бежанцаў, інтэграцыі імігрантаў у мясцовыя супольнасці і суіснаванні людзей у мультыкультурных супольнасцях.

Падрабязнасці тут

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️Рэкамендацыі па бяспецы


🕊 Час няпросты, але трэба захоўваць раўнавагу і працягваць.

📨 Падпісацца на нашу штотыднёвую інфармацыйную рассылку пра магчымасці і праграмы для калег па-ранейшаму можна ТУТ.

Раз на тыдзень у чацвер мы збіраем усе самыя галоўныя падзеі, аналітыку і магчымасці для калег і дасылаем іх вам :)

Фота: pixabay

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️Рэкамендацыі па бяспецы


Белтелерадиокомпания за три месяца заплатила российской фирме 1,6 млн рублей

Столько стоило оформление четырех павильонов для съемок. Традиционно деньги на это взяли из госбюджета.

Подробности этих сделок размещены на сайтах госзакупок. «Зеркало» рассказывает, что известно об этих работах, а также о самой компании-поставщике.

Читайте тут

без впн


Тры месяцы без дапамогі ЗША: як гэта адаб’ецца на медыях у розных частках свету?

З праблемамі сутыкнуліся не толькі беларускія медыі — і не толькі медыі. Арганізацыі ва Украіне, Азербайджане і іншых краінах сігналізуюць пра складаную сітуацыю.

Еўрарадыё спытала ў замежных калег, як яны ацэньваюць сітуацыю.

«Няма ж ніякай упэўненасці, што праз 90 дзён усё зноў запрацуе».


Цалкам чытайце тут

без впн


Премьера фильма про Беларусь состоится на немецком телеканале

45-минутный документальный фильм «Blackbox Беларусь – Когда умирает свобода» от режиссера Ирэны Лангеман выйдет сегодня в 22:15 по местному времени на канале WDR.

В фильме рассказываются истории женщин-политзаключенных. Одна из героинь — журналистка Дарья Чульцова, пишет Reform.news.

Подробности тут

без впн


Перазапусціўся незалежны канал пра беларускую навуку

Нядаўна Telegram-канал «De facto. Беларуская навука» перажыў перазапуск.

Цяпер ён аператыўна паведамляе пра свежыя даследаванні і адкрыцці, звязаныя з нашай краінай.

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️Рэкамендацыі па бяспецы


Кітайскі чат-бот DeepSeek стаў канкурэнтам ChatGPT, але для медыяў ён можа быць небяспечным

Стартап DeepSeek з Кітая выпусціў мадэль штучнага інтэлекту, якую ўжо назвалі «забойцай ChatGPT». Яна можа перасягнуць па параметрах амерыканскія аналагі, пры гэтым з’яўляецца таннейшай за іх.

Але ў новай мадэлі ёсць свае мінусы. Некаторыя з іх робяць яе непрыдатнай для выкарыстання рэдакцыямі, адзначае аўтар тэлеграм-канала Easy AI Дзмітрый Смірноў.

Падрабязнасці тут

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️Рэкамендацыі па бяспецы


#магчымасці

Стыпендыя Інстытута Рэйтэр для журналістаў (дэдлайн — 13 лютага)


Могуць падаць заяўкі журналісты, якія маюць як мінімум пяць гадоў прафесійнага досведу і выдатна валодаюць англійскай мовай.

Удзельнікі праграмы атрымаюць доступ да рэсурсаў Оксфардскага універсітэту і дапамогу экспертаў для распрацоўкі ўласнага праекта.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы |Patreon | Рассылка | TikTok | Instagram | Facebook


YouTube-шоу «Обычное утро» можа спыніць вяшчанне

Заснавальнікі раняшняга шоу на YouTube «Обычное утро» звярнуліся да гледачоў па дапамогу.

«З‑за спынення знешняй падтрымкі мы вымушаны запусціць вялікі збор, які дасць час камандзе праекта знайсці новыя крыніцы фінансавання», — тлумачаць яны ў сваёй заяве.


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы
| Patreon | Instagram | Facebook |Рассылка | TikTok


EFJ заклікае еўрапейскіх донараў дапамагчы незалежным медыям, што засталіся без падтрымкі ЗША

Зараз Агенцтву ЗША па міжнародным развіцці (USAID) даручана спыніць праекты пасля таго, як дзяржсакратар Марк Рубіа увёў 90-дзённую замарозку праграм дапамогі замежным дзяржавам.

«Відавочна, што Дональд Трамп мае намер перафарміраваць апарат замежнай дапамогі ЗША ў адпаведнасці са сваёй праграмай «Амерыка перш за ўсё», выклікаючы хаос у экасістэме СМІ больш чым у трыццаці краінах па ўсім свеце, у тым ліку ў многіх краінах Еўропы», — сказала прэзідэнтка EFJ Мая Север.


Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️| Рэкамендацыі па бяспецы


«Киберпартизаны» взломали сайт газеты «Беларусь Сегодня»

Удалось получить два десятка гигабайт информации, включая данные пользователей и администраторов портала за 2014−2025 годы, пишет «Зеркало».

Подробности

без впн


У кватэры блогера Vadimati адбыўся ператрус

Сілавікі сцвярджаюць, што ператрус звязаны з удзелам у акцыях у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, піша Hrodna.life.

Падрабязнасці тут

без впн


74 прапановы па ўдасканаленні

Намеснік старшыні БАЖ, кіраўнік Прававога цэнтра Алег Агееў
расказвае, якія змены адбыліся ў драфтах Кодэкса прафесійнай этыкі беларускіх журналістаў і Канцэпцыі органа этычнага самарэгулявання беларускага медыясектара.

Вялікі дзякуй усім, хто азнаёміўся з праектамі і ўнёс свае прапановы.Там, дзе не было адзінагалоснага рашэння экспертаў, гэтыя пытанні былі перададзеныя на разгляд сябраў Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Калі глядзець на лічбы, то з 74 прапаноў 38 былі адразу прынятыя, 25 — адхіленыя, а 6 пытанняў было вынесена на разгляд Рады БАЖ.


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


У Беларусі па дыфамацыйных артыкулах асуджаныя 35 замежнікаў

Па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: 368 (знявага Лукашэнкі), 369 (знявага прадстаўніка ўлады), 130 (распальванне іншай сацыяльнай варажэчы), 367 (паклёп на Лукашэнку) — у беларускіх турмах сядзяць 35 замежных грамадзян, пераважна з Польшчы, Латвіі, Украіны і Расіі, падлічыў ПЦ «Вясна».

Усяго ў Крымінальным кодэксе каля дзясятка дыфамацыйных артыкулаў.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


У міждзяржаўны вышук аб’явілі намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага аб’явілі ў міждзяржаўны беларуска-расійскі вышук. Увагу на картку з яго імем звярнула «Медыязона».

— Сёння за кратамі ў Беларусі 42 прадстаўнікі і прадстаўніцы медыя. Рэжым працягвае пераследваць журналістаў, праводзіць вобшукі, кідаць новых калег за краты. Здзекавацца з тых, хто цяпер у турэмных засценках. Пра іх нашы думкі і наша салідарнасць з імі.

А «міжнародны», а насамрэч, беларуска-расійскі росшук мы яе-небудзь перажывём і калі-небудзь будзем узгадваць з гумарам, — пракаментаваў Барыс Гарэцкі.


❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


#магчымасці

Станьце журналістам новага пакалення: стартуе праграма «Журфак па суботах» (рэгістрацыя да 10 лютага)


Калі вы беларуска/беларус, ужо працуеце ў медыях, але адчуваеце недахоп ведаў і навыкаў, патрэбу ў авалодванні сучаснымі тэхналогіямі і АI, альбо марыце стаць журналістам ці змяніць працу — гэта праграма для вас!

Цяпер мы аб’яўляем набор на першы этап «Асновы журналістыкі» (для пачаткоўцаў).


У працэсе навучання вы:

🔻засвоіце асновы прафесіі разам з дасведчанымі трэнерамі, якія ў той жа час з’яўляюцца практыкуючымі журналістамі;
🔻зразумееце, як працуюць медыі і як адаптавацца ў гэтай сферы;
🔻даведаецеся пра самыя сучасныя практыкі і досвед сусветных медыяў;
🔻пройдзеце практыку ў беларускіх незалежных медыях;
🔻апублікуеце свае першыя матэрыялы ў СМІ.

«Журфак па суботах» — гэта сумесны праект Кааліцыі за Устойлівы Беларускі Інавацыйны Кантэнт (КУБІК/COCOFAB), які рэалізуецца кансорцыумам Free Press for Eastern Europe, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Press Club Belarus пры суфінансаванні з боку Еўрапейскай Камісіі.

Рэгістрацыя і падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


#майстэрня

Как написать грантовую заявку с помощью Chat GPT


Большие языковые модели могут помочь на многих этапах фандрайзингового цикла. В этом материале Теплица социальных технологий рассказывает о техниках и промптах, которые можно использовать при подготовке заявки.

Использование ИИ в фандрайзинге открывает новые горизонты для организаций, позволяя экономить время и усилия на рутинных задачах. Тем не менее, ключевым остается внимание к деталям и понимание контекста каждого проекта. Правильное сочетание технологий и человеческого подхода – это то, что отличает успешные грантовые заявки от остальных.


Подробности тут

без впн


#замежжа

Конфронтация между властями и независимыми медиа в Грузии: дело Мзии Амаглобели

Уже около двух месяцев в Грузии продолжаются протесты с требованием провести повторные парламентские выборы. За это время были задержаны и арестованы сотни человек. Но одним из самых громких стал арест Мзии Амаглобели — соучредителя и директора независимых онлайн-изданий «Батумелеби» и «Нетгазети».

Ей грозит от 4 до 7 лет лишения свободы за пощечину полицейскому, пишет IJNet.

«После принятия так называемого закона об иноагентах мы, как и все независимые грузинские медиа, ждали репрессий. Но и подумать не могли, что станем их первой жертвой».


Полностью читайте тут


Будуць судзіць адміністратара пабліка «Подслушано Глубокое»

У Глыбокім 7 лютага пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да адміністратара гарадскога пабліка «Подслушано Глубокое» Ігара Шкетава.

Мужчыну вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях).

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


«Новаму Часу» патрэбна наша дапамога! Апошні шанец падтрымаць выданне праз BYSOL

Рэдакцыя нагадвае, што закрываецца збор на BYSOL. На сёння атрымалася сабраць 6 317 еўра з неабходных 24 тысяч.

Вось ужо некалькі месяцаў мы працуем без заробкаў толькі дзякуючы вашай падтрымцы і нашай веры ў тое, што незалежная журналістыка па-беларуску павінна існаваць.

Але трымацца столькі часу на чыстым энтузіязме вельмі няпроста. Рэдакцыя спрабуе вырашыць праблемы, але наўпрост зараз сітуацыя крытычная.


«Новы Час» — адно з нешматлікіх цалкам беларускамоўных медыяў.

Нават сціплы ўнёсак дапаможа захаваць каманду і дасць выданню сілы рухацца наперад.

Як дапамагчы

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok

Показано 20 последних публикаций.