«Нас немагчыма запалохаць!»Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Кабінета
: «23 сакавіка, з нагоды Дня Волі, заклікаю ўсіх прыходзіць на марш у Варшаве і выходзіць на вуліцы гарадоў у гэтыя дні па ўсім свеце, каб паказаць, што нас немагчыма запалохаць рэпрэсіямі і гвалтам.
Давайце разам прадэманструем нашу моц, мужнасць і адзінства перад абліччам рэжыму, які спрабуе адабраць у нас права на свабоду і будучыню. Прыходзьце на марш – няхай голас беларусаў гучыць на поўную сілу, як бы яго ні спрабавалі знішчыць.
Мы прыйдзем святкаваць наша нацыянальнае свята па закліку сэрца і гучна абвясцім на ўвесь свет:
“Жыве Беларусь“! Бо гэта наша свята, і яго ў нас не скрасці ні ГУБАЗіКам, ні Лукашэнку.
Жыве Беларусь!»
📌 Час: 13:00
📌 Месца: плошча Трох Крыжоў, Варшава
@CabinetBelarus