Новыя прызначэнні ў кіраўніцтве Беларусі: вяртанне ў шафу сілавікоў і з шафы гаспадарнікаў і адміністратараў? Новая нармалізацыя?
Сярод сённяшніх кадравых рашэнняў:
- Дзмітрый Крутой - новы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта (раней узначальваў пасольства Беларусі ў РФ)
- Наталля Пяткевіч вяртаецца з "нью-ёркскай шафы" на пасаду першага намесніка кіраўніка АП
- Максім Рыжанкоў пераходзіць з пасады першага намесніка кіраўніка АП на пост міністра замежных спраў (замест Сяргея Алейніка)
Ключавыя моманты для роздуму:
1. Упершыню пасля 2020 года на першыя пазіцыі ў палацавай палітыцы Беларусі выходзяць не сілавікі, а гаспадарнікі. Што гэта азначае?
2. Вяртанне Пяткевіч - яркі ход. Якую ролю яна будзе адыгрываць у новай канфігурацыі ўлады? Яна не баіцца браць на сябе адказнасць і, мяркуючы па ўсім, пры ёй гандль палітзняволенымі прыводзіў да вызваленняў іх з-за кратаў. Сітуацыя новая, але пытанне верагодна ўзнікне.
3. Прызначэнне Крутога з пасады пасла ў Расіі на кіраўніка АП - ці паўплывае гэта на адносіны з Масквой? Але мне больш цікава яго эканамічная адукацыя і праца кіраўніком Мінэканомікі Беларусі.
Цытата па Белта: "Вы назначаетесь главой Администрации Президента, вы же ответственны за реализацию наших всех договоренностей по Российской Федерации. Вы как никто другой знаете эти проблемы. Аккумулируйте их у себя, как это делает Снопков (первый вице-премьер Николай Снопков. - Прим. БЕЛТА) по Китаю. Два наших основных партнера - Россия и Китайская Народная Республика. Здесь должен быть ответственный и целенаправленный подход по выполнению наших обязательств и развитию наших отношений. Это пока за вами остается. Когда вы почувствуете, что этот контроль не должен быть, вы мне скажете. По всем направлениям. Вплоть до посещения вами, как это было в должности посла, российских регионов. Запретных тем нет", - сказал Александр Лукашенко.
4. Перавод Рыжанкова ў МЗС - тут нічога не чакаю.
5. Як будуць узаемадзейнічаць Крутой і Пяткевіч, улічваючы іх папярэдні досвед?
Гэтыя кадравыя рашэнні могуць азначаць пэўны зрух у кіраванні Беларусі. Перавага гаспадарнікаў над сілавікамі можа быць сігналам, які так доўга чакалі. А можа і не быць. Па вялікім рахунку мы глядзім на цені ў пячоры Платона.
Выношу тэкст з каментароў.
Дзякуй Alina Rudina за метафару шафы.