Усё будзе добра
Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Павел Латушка павіншаваў дзяцей беларускіх палітвязняў з наступаючым Новым годам на навагодняй ялінцы ў Музеі Вольнай Беларусі.
Святочнае мерапрыемства было арганізавана Музеем Вольнай Беларусі і НАУ пры садзейнічанні Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі», тэатральных калектываў «Прыехалі» і «Дзея Другая», фундацыі «Тутака», а таксама пры падтрымцы Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі ў Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі. Кіраўнік прадстаўніцтва, Матыяс Дэ Мур, асабіста прыняў удзел у святкаванні.
Павел Латушка падзяліўся з беларускімі дзецьмі сваімі ўспамінамі пра найлепшы падарунак у дзяцінстве:
«Для мяне, як для маленькага хлопчыка, Новы год быў адным з галоўных дзён: святкаванне, казачная і неверагодная атмасфера. Чаканне таго, што ўсё зменіцца, што будзе добра і пазітыўна.
Памятаю, як калісьці мне падарылі фарбы гуаш — шэсць колераў. І гэта быў самы найлепшы падарунак, які я калі-небудзь атрымліваў. Я вельмі любіў маляваць. Тады мы малявалі на вокнах Дзеда Мароза, яліначку, Снягурачку і шмат іншага.
Нам асабліва важна ў гэтыя святочныя дні праяўляць салідарнасць і падтрымку адзін да аднаго, асабліва да дзетак, якія ня маюць магчымасці атрымаць цяпло ад сваіх бацькоў, прыходзіць да іх з цёплым сэрцам. Давайце рабіць у гэтыя дні знакі, няхай сабе і сімвалічныя, узаемнай увагі і падтрымкі.
Зычу, каб усе вашыя цёплыя жаданні споўніліся, каб з вамі заўсёды былі родныя і блізкія. Я перакананы, што ў 2025 годзе ўсё напэўна будзе добра. Са святам!» — павіншаваў Павел Латушка.