Усходнебалцкія мовы пасля падзелу на паўночную і паўднёвую падгрупы пераўтварыліся ў тое, што мы сёння ведаем як літоўскую і латышскую мовы. Агулам лічыцца, што літоўская мова захавала ці не найбольш архаізмаў з прота-балтыйскай мовы, аднак гэты працэс не лінейны, у ім ёсць пэўныя выключэнні. Протабалт. *ā > літ. о, што паказвае ўжо хрыстаматыйны прыклад протабалт. *brālis > літ. brolis. У латышскай жа мове мы захаваную доўгую ā у агульнай усходнябалцкай лексіцы, якая адрозніваецца толькі фанэтычна:
LV brālis – LT brolis
LV kāja – LT koja
LV māte – LT motė
LV dāvana – LT dovana
LV vāks -- LT vokas
Гледзячы на матэрыялы літоўскай дыялекталогіі мы знаходзім формы brålis і brāliukas, якія выбіваюцца з агульнай тэндэнцыі. У сваю чаргу, катэхізм Марціна Мадвіжвіда 1547 году паказвае, што ў гэты перыяд (храналагічна нядаўна) доўгая ā у заходнеаўкштоцкіх гаворках яшчэ была захаваная. У першым жа радку бачым зварот “Bralei seseris imkiet mani”, дзе ёсць не толькі захаванае ā, але і старая форма займенніка man ‘мяне’ у акузатыве (вінавальным склоне) – mani, якая не захавалася ў літоўскай, але дэгуль ёсць нават у літаратурнай латышскай мове. Такім чынам, прыкладна праз тысячу гадоў пасля падзелу усходнебалцкіх моў (імаверны падзел датуецца 5-6 стагоддзем н.э.) значная ступень лексічнай і фанэтычнай кампліментарнасці яшчэ захоўвалася.