Часам сустракаюцца заявы пра "нацыянальную рэлігію беларусаў". Гэты "тытул" часцей за ўсё выдаюць грэка-каталіцтву, але могуць даць і іншай канфесіі, але абавязкова хрысціянскай. Ці можа хрысціянства быць традыцыйнай рэлігіяй нейкага народа?
Раннехрысціянскі апалагет Тэртуліян сказаў: "Хрыстос называў сябе ісцінай, а ня звычаям". Рыгор Багаслоў прызывае пазбягаць служэння айчынным багам, што б пад гэтым ня мелася на ўвазе. У Бібліі напісана: «Сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца нанова, не можа ўбачыць Божага Валадарства» (Ян 3:3). Хрысціянамі не нараджаюцца, а становяцца. Статус хрысціяніна нельга атрымаць у спадчыну. Ян Залатавусны выкарыстоўваў панятак "уранапаліт" ("грамадзянін неба") ў дачыненні да хрысціян. Пастаноўка этнічнага або нацыянальнага вышэй за хрысціянскае і царкоўнае (этнафілетызм) — засуджаная царквой ерась.
Такім чынам, інтэрпрэтацыя хрысціянства як нейкай культурнай спадчыны непрымальна з боку ўласна хрысціянства.