🇬🇪 ВНЖ у Грузіі: Магчымасці і падставы для афармлення Што дае від на жыхарства (ВНЖ): ✅️Легальнае знаходжанне ў Грузіі больш за год з магчымасцю падаўжэння
без неабходнасці візарана✅️ Права на
вакцынацыю па дзяржаўных праграмах, як і ў выпадку, калі вы ў Грузіі больш за 3 месяцы (Гардасіл 4 ці 9 ад ВПЧ, інфлювак ад грыпа, тэтадіф раз на 10 год, COVID-19)
✅️Таннейшая медыцынская
страхоўка і доступ да дзяржаўных медыцынскіх паслуг.
✅️афармленне картак
зніжак у аптэках і крамах
✅️магчымасць карыстацца
ID ВНЖ замест пашпарта на пошце і ў лякарнях
✅️Дыстанцыйнае афармленне
даверанасцяў праз Skype, Zoom і інш.
✅️Доступ да
электронных дзяржаўных паслуг і рэестраў.
✅️Лягчэй адкрыць
рахунак у банку.
✅️Выдалены доступ да больш як 150 паслуг Нацыянальнага агенцтва
публічнага рэестра.
✅️ Выкананне ўмоў для атрымання
падатковага рэзідэнцтва па статусе «заможныя асобы».
✅️Праз 10 гадоў магчымасць перайсці на
пастаяннае ВНЖ. Падставы для афармлення ВНЖ: 1️⃣
Бізнэс у Грузіі - Адкрыццё або кіраванне кампаніяй з гадавым абаротам адI 50 000 лары (35 000 для адукацыйных і медыцынскіх устаноў).
2️⃣
Працоўныя адносіны з грузінскай кампаніяй - Штомесячны даход ад 950 лары.
- Працоўная дамова і іншыя пацвярджальныя дакументы.
3️⃣
Набыццё нерухомасці - Інвестыцыі ад $100 000 у нерухомасць.
4️⃣
Інвестыцыі ў эканоміку - Укладанне ад $300 000 з магчымасцю атрымання пастаяннага ВНЖ праз 5 гадоў.
5️⃣
Адукацыя - на тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года
- пры змене месца вучобы звяртацца наноў
- Вучоба ў акрэдытаванай школе ці ВНУ.
- Пацвярджэнне фінансавай забяспечанасці (ад 4 000 лары).
6️⃣
Уз’яднанне сям’і - На падставе ВНЖ чальца сям’і, у тым ліку калі ў вашых чальцоў сям'і ВНЖ па адукацыі (школа, ВНУ)
Калі ў вас ёсць пытанні ці патрэбна дапамога з афармленнем дакументаў, пішыце ў чат, камандзе адмінаў ці
✍
грузінскай юрыдычнай арганізацыі "Rights Georgia"
📞 +995 (32) 299 88 56
📧 rightsgeorgia@gmail.com
ЧатТГ |
Facebook |
Instagram