A
Alesia
Наша Ніва dan repost
З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў, у тым ліку твар палка Іван «Брэст» Марчук. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім».
Адбылося гэта 26 чэрвеня. Група беларусаў з палка Каліноўскага апынулася на шляху значнай калоны расійскіх войскаў і дала бой. «Накрылі ўсім, апроч ядзернай зброі. Частка беларусаў разам з «Брэстам» прыкрыла адыход іншай паловы групы, «Брэста» сур'ёзна параніла ў нагу і галаву, у гэтым баі ён знішчыў як мінімум адзін фашысцкі танк», — кажуць сведкі падзей.
Да апошняга заставалася спадзяванне, што хтосьці выжыў, і было няясна, хто выжыў. Таму «Наша Ніва» не давала гэтай інфармацыі. На сёння вядома, што частка байцоў загінула, а частка трапіла ў палон.
https://nashaniva.com/294529
Без VPN — па гэтай спасылцы.