ZUBR


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Siyosat


Анлайн-маніторынг падзей у Беларусі. Грамадзянскі кантроль органаў улады.
Бот для сувязі: @zubr_info_bot
Наш чат: @zubr_blr
Бот для назіральнікаў і ГК: @zubr_in_bot
Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/zubr_in
Email: contact@zubr.in

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Сябры, на сайце ZUBR.in апублікаваныя дадзеныя ўчасткаў, створаных рэжымам у Беларусі для так званага "адзінага дня галасавання"-2024.

Звесткі пра чальцоў выбарчых камісій ужо па традыцыі прыхаваныя і недаступныя ў публічнай прасторы.

Калі вы валодаеце інфармацыяй пра асоб, якія ўваходзяць у склад камісій сёлета, прапануем дасылаць звесткі ў @zubr_info_bot.

Мы прымаем інфармацыю ў тым ліку на ўмовах ананімнасці. Нагадваем пра неабходнасць выконваць правілы ўласнай бяспекі і адразу выдаляць перапіску з ботам.

Мы таксама прапануем прайсці апытанне, датычнае вашага стаўлення да "выбараў" у РБ і выбараў у Каардынацыйную раду.


Тэхнічная памылка

Паведамляем, што шэраг рашэнняў па адміністратыўных справах былі памылковы аднесеныя на суддзю Аляшкевіча Андрэя Пятровіча.

Прыносім выбачэнні.

Калі вы знайшлі памылку, напішыце нам ў бяспечны бот зваротнай сувязі @zubr_watch_bot


Сёлета ZUBR.in зрабіўся партнёрскай арганізацыяй у праекце па лічбавым самакіраванні платформы «Новая Беларусь» у Літве. Праект таксама вядомы пад назвай "падатковы". У ім беларусы і беларускі скідваюцца ўнёскамі (ці падаткамі) і ідэямі, а потым самі вырашаюць, якія з гэтых ідэй рэалізаваць на сабраныя грошы.

У першым запуску праекту ў 2023 годзе ўзялі ўдзел больш за 260 беларусаў і беларусак Польшчы і Літвы. Яны сабралі каля 47 тысяч еўра. Праз галасаванне былі абраныя найлепшыя з прапанаваных на платформе ідэі пра тое, на што выдаткаваць гэтыя грошы.

Цяпер у Вільні працуе і папаўняецца новымі кнігамі адноўленая бібліятэка беларускай кнігі з новым онлайн-каталогам cytalnia.com, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі на англійскай мове.

Паспяховыя вынікі леташняга досведу з лічбавым самакіраваннем даказваюць, што мы можам самастойна, за свае грошы, без удзелу фондаў, грантаў ці донараў, запускаць праекты, якія самі абіраем як вартыя і самі рэалізуем на сабраныя намі самымі сродкі!

Рэкамендуем далучацца да гэтага праекту, сутнасць якога — досвед грамадскага самакіравання, а вынікі — абраныя беларусамі рэалізаваныя ідэі. Для таго, каб пачаць удзелу у праекце сёлета, трэба пералічыць ад 35 еўра (гэта сярэдні памер адлічэнняў з падаткаў) у агульны "cлоік" ці зафундаваць 1,2% сваіх падаткаў на дабрачыннасць у партнёрскую ўстанову «Новай Беларусі» падчас запаўнення дэкларацыі ў Літве. Такой арганізацыяй і з'яўляецца ZUBR.in (код атрымальніка для формы FR0512 — 30616406).

Гэта частка падаткаў, якую вы ўсё адно сплачваеце, проста так вы абіраеце, на што яе накіраваць. Такім чынам, вы далучаецеся да праекту без дадатковых выдаткаў для сябе.

Усе дэталі пра праект і падрабязныя інструкцыі — на платформе «Новая Беларусь».

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot


ZUBR. ВЫНІКІ 2023

Сябры, падсумуем галоўнае з таго, што зрабілі — і для вашага ведама, і для сябе.

Сёлета наша каманда

🔺 падтрымлівала ў працоўным стане платформы zubr.in i zubr.cc і працягвала збор і сістэматызацыю дадзеных, далучыла да звестак пра суддзяў звесткі пра пракурораў-паслугачоў рэжыму;

🔺 разам з "Белымі халатамі" і іншымі партнёрамі запусціла новы накірунак грамадзянскага кантролю сістэмы аховы здароўя у Беларусі, падрабязнасці ТУТ;

🔺 супольна з шэрагам арганізацый і экспертаў працавала над стварэннем нацыянальна-вызваленчага руху на мэту палітычных зменаў ў Беларусі і завяршэнне рэвалюцыі;

🔺 узяла ўдзел ў дзейнасці Каардынацыйнай рады праз свайго прадстаўніка, спікера фракцыі "Грамадзянская салідарнасць" і асвятляла найбольш істотныя моманты, ажыццяўляла грамадзянскі кантроль праз удзел у падрыхтоўцы слуханняў справаздачы чальцоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, атрымала такім чынам досвед удзелу ў палітычнай практыцы беларускіх дэмакратычных сіл і назірання за ёй — дэбатах і дыскусіях КР, працэдуры выбараў у КР трэцяга складу, арганізацыйных працэсах, у лістападзе правяла кансультацыі з экспертамі ў галіне выбараў;

🔺стварыла серыю ідэялагічных тэкстаў-артыкулаў пра грамадзянскую нацыю беларусаў (у тым ліку па тэзах Уладзіміра Мацкевіча), нацыянальна-вызваленчыя працэсы у мінулым і сёння, лідэраў нацыянальнага супраціву ў мінулым ("Пантэон герояў").

Асобным блокам зрабіліся публікацыі пра супольныя мэты беларусаў і ўкраінцаў. Мы па-ранейшаму лічым падтрымку Украіны ў вайне супраць Расіі самым надзённым напрамкам супраціву і рэжыму ў Беларусі. Наша каманда далучылася да ўдзелу ў канферэнцыі "Шлях да волі" ў Кіеве і падпісання выніковых мемарандума і адозвы да народаў свету.

Дзякуем, што застаецеся з намі.

Налета зычым кожнаму моцы і раўнавагі, а ўсім нам — эфектыўна і вынікова дзейнічаць на вызваленне Беларусі і ўсіх палітычных зняволеных і вяртанне ў нашу краіну ўлады закону!

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot


ЕЎРАПЕІЗАЦЫЯ

Па праграме Культурнай палітыкі, на якую спасылаўся Уладзімір Мацкевіч цягам 2010-х гадоў, “дэсаветызацыя — беларусізацыя — еўрапеізацыя з'яўляюцца, з аднаго боку, этапамі агульнага працэсу, з другога боку — самастойнымі ўстаноўкамі або стаўленнем да культурнай, сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай рэальнасці, да гістарычных падзей, праектаў і праграм.

Дэсаветызацыя з'яўляецца неабходным падрыхтоўчым этапам беларусізацыі. У дэсаветызацыі задзейнічаны той жа самы комплекс шматстайных працэсаў, што і ў беларусізацыі. […]

Гэтак жа і з еўрапеізацыяй. Еў
рапеізацыя не можа разглядацца ізалявана ад беларусізацыі,
яна з'яўляецца яе лагічным завяршэннем.

Беларусы стаяць перад выбарам: альбо растварыцца сярод еўрапейскіх народаў, альбо заняць сваё ўласнае месца сярод еўрапейскіх народаў.

Гэта значыць, што або Беларусь робіцца проста тэрыторыяй, на якой пражываюць еўрапейскія народы: палякі, украінцы, рускія, літоўцы і беларусы сярод іх; або беларусы далучаюцца да Еўропы як грамадзянская нацыя, якая адрозніваецца ад іншых нацый: палякаў, літоўцаў, украінцаў.

Зразумела, што мы абіраем другі варыянт: грамадзянская нацыя, роўная сярод іншых роўных еўрапейскіх нацый.

Зразумела таксама, што адной дэкларацыі аб намерах недастаткова, таму што памылкі, недаробкі, незавершанасць асобных складнікаў беларусізацыі згорнуць нас на першы варыянт гістарычнага шляху. І мы перастанем існаваць і як нацыя, і як дзяржаўнае ўтварэнне".

На якім этапе еўрапеізацыі сёння знаходзяцца беларусы і што кожнаму з нас рабіць з "памылкамі і недаробкамі", разважаем у артыкуле.


Тэхнічная памылка

Паведамляем, што шэраг рашэнняў па адміністратыўных справах былі памылковы аднесеныя на суддзю Курадоўца Сяргея Аркадзевіча.

Прыносім выбачэнні.


Праца сайтаў zubr.in і zubr.cc будзе адноўленая з 19 лістапада.

Выбачэнні за нязручнасці.


ДЭСАВЕТЫЗАЦЫЯ

"...Калі вы хо
чаце пабудаваць тую краіну, куды будуць вяртацца яе сыны і дочкі, адкуль з'язджаць будуць толькі ў сезон адпачынкаў, у якой не будзе пачуцця страху за будучыню, то зрабіце усяго толькі два крокі: 1) Прыраўнуйце карупцыю да здрады радзіме, а карупцыянераў — да здраднікаў аж да сёмага калена… 2) Зрабіце тры прафесіі самымі высокааплатнымі і паважанымі. Гэта — вайскоўцы, настаўнікі і лекары… І самае галоўнае працуйце, працуйце, і працуйце, таму што ніхто акрамя вас не абароніць вас, ніхто не накорміць вас, акрамя вас саміх, і ваша краіна патрэбная толькі вам і больш нікому. Калі гэта зробіцца не проста словамі і простым лозунгам, а ладам вашага жыцця, значыць, вы дабіліся свайго..."
Голда Мэір, 5-
ы прэм'ер міністр Ізраіля

Азначаныя прынцыпы пафасна дэкларуюцца ў лукашэнкаўскай Беларусі. Аднак рэалізацыя іх адбываецца нібы ў крывым люстры дагары нагамі. Калі казаць пра заробкі, то так, сілавікам ды вайскоўцам выдзеленыя больш буйныя кавалкі за тыя, што ўлада кідае простым беларусам. Аднак гэта такія косткі для старажавых псоў рэжыму.

А “павага” да настаўнікаў ды лекараў на сёння засталася хіба што ў ідэялагічных дырэктывах і папулісцкіх выступленнях самі ведаеце каго. Дваццаты год добра даў адчуць лекарам падчас каронавірусу, а настаўнікам падчас выбараў, што іх трымаюць за маўклівых рабоў, якіх дастаткова проста карміць ідэялагічнымі забабонамі і трымаць у разнарадках.

І вядома, яны мусяць працав
аць, працаваць, працаваць, аднак не сябе і на сваю краіну, а на злачынную сістэму, пабудаваную арганізаванай групіроўкай пад кіраўніцтвам Лукашэнкі па самым галоўным разбуральным прынцыпе з савецкіх часоў – чалавек для дзяржавы, а не дзяржава для чалавека.

Яшчэ ў 2012 годзе Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі правёў даследванне, прысвечанае стану працэсаў дэсаветызацыі ў Беларусі ў розных галінах. Яго вынікі сведчылі, што савецкае мінулае ў самых розных формах і праявах мела заўважны ўплыў на самыя розныя сферы жыцця і дзейнасці беларусаў: працы і занятасці, навукі, прадпрымальніцтва, святочнай культуры і інш. Наступствы “марынавання” беларусаў у савецкім росчыне сёння відавочныя па маскі-шоу, якое адбываецца ў краіне і якое магло б падавацца проста недарэчным, калі б не было настолькі трагічным.

Таму поруч з беларусізацыяй будаваць сваю новую дзяржаву для чалавека нам давядзецца і праз мэтанакіраваную дэсаветызацыю дзяржавы і мыслення яе грамадзян. Пра яе істотнасць і асаблівасці пагутарым у артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot


ZUBR.in. СПРАВАЗДАЧЫ І ПАДТРЫМКА

У адказ на запыты ў чаце адносна сродкаў на дзейнасць каманды ZUBR.in, у прыватнасці, падчас правядзення кампаніі па грамадзянскім кантролі так званага "рэферэндуму"-2022, мы пацвярждаем наяўнасць у нашай арганізацыі дэталёвых і празрыстых справаздачаў. Аднак з кансультацый з праваабаронцамі і іншымі экспертамі высветлілася: выкладаць гэтыя звесткі ў публічны доступ на сённяшні дзень немэтазгодна з меркаванняў бяспекі чальцоў каманды і ўсіх, хто быў задзейнічаны ў кампаніі. Таму ўсе дэталі для ўсіх цікаўных — пасля перамогі.

Агулам жа большую частку перыяду свайго існавання з 2020 году каманда ZUBR.in працуе пераважна на грамадскіх пачатках, у тым ліку дзякуючы вашай падтрымцы на Patreon. Как было зусім зразумела, пытанне аплаты хостынгу сайтаў і офісу апошнім часам плануецца вырашаць асабістымі сродкамі чальцоў нашай каманды, якія мы зарабляем на сваіх звычайных месцах працы.

Што да цяперашніх напрамкаў дзейнасці ZUBR.in, то вось чым мы цяпер займаемся.

🔺 Падтрымліваем ў працаздольным стане праекты па збору і сістэматызацыі дадзеных у базы па электаральнай і судовай сістэмах, у тым ліку працягваем тэхнічнае абслугоўванне і забеспячэнне бяспекі сваіх платформ

https://zubr.in — назіранне і інфармацыя пра выбарчыя працэсы ў Беларусі (выбарчыя камісіі і іх члены, паведамленні аб парушэннях, справаздачы)

https://zubr.cc — грамадзянскі маніторынг судовай сістэмы (база дадзеных судаў, суддзяў і судовых рашэнняў).

🔺 Развіваем далей праект па грамадзянскім маніторынгу сістэмы аховы здароўя сумесна з Фондам медыцынскай салідарнасці. Збор звестак вядзем у @Monitoring_Bymedsol з максімальным захаваннем ананімнасці і бяспекі, працуем толькі праз функцыю “сакрэтны чат”.

🔺 Праз прадстаўніка ZUBR.in бярэм удзел у дзейнасці Каардынацыйнай рады і фракцыі "Грамадзянская салідарнасць", адсочваем працу чальцоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Апошнім часам ідзе шчыльная праца па выбарах у КР-2024 і распрацоўкі пазіцыі адносна так званых “выбараў”-2024 у Беларусі.

🔺 Рыхтуем, публікуем і распаўсюджваем матэрыялы для інфармацыйнай і ідэялагічнай падтрымкі і грамадзянскай адукацыі беларусаў.

Будзем шчыра ўдзячныя кожнаму, хто падзяляе нашы погляды і імкненні, давярае нам і гатовы падтрымаць працу ZUBR.in праз Patreon.


БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ

“Савецкае мяняецца і знікае, але што прыходзіць на яго месца? На гэтае месца могуць прыходзіць ці змененыя формы таго ж самага савецкага ладу, ці нерэфлексіўныя бяздумныя запазычанні з глабалізаванай культуры. У той жа час, асэнсаванае стаўленне да трансфармацый мае на ўвазе, што працэсы зменаў мусяць адбывацца пад кантролем нашай волі і розуму. Кіраванае, разумнае стаўленне да зменаў патрабуе, каб на месца састарэлых рэгулятываў і стандартаў прыходзілі сучасныя па форме і беларускія па зместу нормы арганізацыі жыцця і дзейнасці”.

Такія развагі і высновы былі агучаныя па выніках міжнароднай канферэнцыі “Беларусізацыя. Ці можна завяршыць працэс інстытуцыйнага будаўніцтва незалежнай дзяржавы?”, праведзенай у Менску яшчэ ў 2013 годзе Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі (Беларусь) пры падтрымцы кансорцыума “ЕўраБеларусь” (Беларусь, Літва) і Фонда Генрыха Бёлля (Нямеччына).

Сацыёлагі і метадолагі ўжо шмат часу працуюць над спосабамі пазбавіць Беларусь ад цвілой саўковай спадчыны, вядомымі пад назвамі "беларусізацыя", "дэсаветызацыя" і "еўрапеізацыя". Пра тое, што гэта за працэсы, да чаго іх прыкладаць і як іх накіроўваць, разважаем у новай серыі артыкулаў.

Сёння — пра беларусізацыю.


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня

У суботу 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты.

Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе.

Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112294

💵Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт
salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe


НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ. БЕЛАРУСЬ ПЕРАД УСІМ

У лукашэнкаўскі перыяд беларускае грамадства збольшага спрабавала жыць неяк павольна, без курсу, з мінімумам кантактаў з дзяржавай, бо яны часцей за ўсё прыносілі непрыемнасці.

Падчас парламенцкіх "выбараў" і інтэграцыйных гульняў Лукашэнкі з Расіяй у 19-м, а потым прышэсця каронавірусу ў 20-м грамадства зусім выразна заўважыла, што дзяржава – самыя ні на ёсць сапраўдныя путы, муры, клетка, хлеўчык, у які беларусаў запіхваюць і патрабуюць, каб не вякалі, а дзячылі за дрэнненькі сілас і парады пра трактар і водку як найлепшыя лекі.

У адказ на спробу сказаць дзяржаве “гэй, нам ужо астачарцела” у 20-м годзе беларусы атрымалі і дагэтуль атрымліваюць ад “улады”, што згубіла берагі, вельмі жорсткіх і балючых, і тым болей адчувальных, што несправядлівых і бесчалавечных, кухталёў.

Аднак менавіта аб’яднаўшыся вакол гэтага вялізнага болю, мы ўсе ўсвядомілі сябе нацыяй. Менавіта тады загучала: “мы – не быдло, стадо и трусы, мы живой народ, мы – беларусы” і “беларус беларусу беларус”. Як трапна сфармуляваў Павел Данэйка, адбылося пераўтварэнне нацыі “тутэйшых” у нацыю беларусаў.

Мы дакладна самавызначыліся. Аднак што ж мы лічым сваёй нацыянальнай ідэяй? Ці ёсць яна ў нас, у чым яна ўвасабляецца, як рэалізуецца? Разважаем пра гэта ў артыкуле.




ZUBR у КР. АСНОЎНЫЯ НАВІНЫ

🔺 Адбываецца падрыхтоўка механізма прамых выбараў у КР у 2024 годзе. Прадстаўнік ад ZUBR.in узначальвае працоўную группу КР па гэтым пытанні. Наладжаны кантакт з платформай “Новая Беларусь”, абмяркоўваецца магчымасць яе выкарыстання для галасавання беларусаў.

🔺 Распрацоўваецца агульная пазіцыя КР наконт абвешчаных рэжымам “выбараў"-2024 ў Беларусі.

🔺 Нарада фракцый КР накіравала ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет афіцыйны зварот з прапановай правесці слуханні справаздач прадстаўнікоў Кабінета ў ліпені і выніковай гадавой справаздачы Кабінета ў жніўні. Слуханні будуць адкрытымі, каб беларусы маглі сачыць за іх зместам. Дэлегаты КР рыхтуюць пытанні да кожнага прадстаўніка Кабінета. Па выніках слуханняў будзе вызначацца, ці застануцца яны на сваіх пасадах на далейшы тэрмін.

🔺 Адбыўся шэраг адкрытых онлайн-слуханняў па пытанню палітычных вязняў:
▫️ Вязні рэжыму: колькі ў Беларусі палітычных зняволеных і чаму не ўсім даюць статус палітычных?
▫️ Ініцыятывы дапамогі палітвязням: падтрымка людзей у краіне і на адлегласці
▫️ Ці можна прымяніць досвед вызвалення палітвязняў іншых краін да беларускага кантэксту?
▫️ Ці магчыма вызваліць палітвязняў, калі рэпрэсіі працягваюцца? Дыскусія: Усаў, Кавалеўскі, Мацкевіч
▫️ Вызваленне палітвязняў у РБ — хто гэтаму перашкаджае? / Вячорка VS Кабаноў VS Гарбунова VS Лойка
Неўзабаве пройдуць офлайн-слуханні. Па выніках працы будзе прынятая рэзалюцыя КР з планам дзеянняў па дапамозе вязням сумлення, іх вызваленні і рэабілітацыі.

🔺Адбыліся дыскусіі (першая, другая) па еўрапейскай перспектыве для Беларусі.

🔺Рыхтуюцца дэбаты на тэму “Актыўны супраціў і негвалтоўны пратэст”.

Усе навіны пра дзейнасць КР і абвесткі пра трансляцыі сэсій, дыскусій і іншых мерапрыемстваў — на канале Каардынацыйнай Рады.


НАЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА ЦІ ЯДНАННЕ?

На думку вядомага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, беларускага вязня сумлення, грамадзянская вайна ў нашай краіне адбываецца як мінімум з часоў Плошчы-2010, калі рэжым вылучыў для сябе дзве часткі грамадства.

Тады, пасля падаўлення масавага выступу людзей супраць фальсіфікацый на выбарах 19 снежня, дзяржаўныя ўлады заняліся мэтанакіраваным – хоць і для прыліку прыхаваным у параўнанні з перыядам 2020 году і пасля – вынішчэннем, пераследам, выцісненнем з краіны тых грамадзян, якія ім не пасавалі, і даволі паспяховым ўсыпленнем астатніх “чаркай, шкваркай і іншамаркай”.

І хоць пра тое, што ў Беларусі “лепей лішняга не казаць і быць хітрэйшым”, не ведаў толькі гультай, вайна, якую грамадзяне ва ўладзе гадамі вялі супраць грамадзян у апазіцыі, праходзіла неяк непрыкметна для большасці. Пакуль не надыйшлі часы каронавіруса і прэзідэнцкіх выбараў-2020, можна было адсядзецца ў хаце з краю. Ці з’ехаць, што шмат хто і зрабіў – вымушана з-за пераследу ці ў пошуку лепшае долі на чужыне. А масштабы вайны нарасталі, гайкі закручваліся, турэмныя муры шырыліся і ўзмацняліся.

Падзеі 2020 году зрабілі раскол у грамадстве на два лагеры настолькі відавочным, што кожнаму давялося прымаць нейкі бок у гэтай вайне. І з таго часу напружанне супрацьстаяння між прыхільнікамі рэжыму і дэмакратычна арыентаванай большасцю толькі павялічваецца.

Вайна ва Украіне паказала масштабы агрэсіі, на якую здольныя пайсці ісці дыктатуры з паліцэйскімі дзяржавамі, і неабходнасць мець у арсенале дзейсныя спосабы з ёй змагацца.

Ці дойдзе сітуацыя ў Беларусі да крайняй кропкі, калі людзі возьмуць у рукі зброю супраць захапіўшых уладу сілавікоў, і якім можа быць выйсце для раз’яднанай на сёння беларускай нацыі, што стаіць на парозе страты незалежнасці краіны, разважаем у артыкуле.


УКРАІНА І БЕЛАРУСЬ._КРОКІ НАСУСТРАЧ

Украінцы і беларусы — нацыі, якім трэба ўбачыць адна адну, усведаміць і прыняць за непахісную ісціну, што без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі, гэтаксама як не будзе вольнай Украіны без незалежнай Беларусі.

Толькі супольна нашы народы могуць забяспечыць сабе бяспеку ад імперскага расійскага ціску, а нашы краіны — дэмакратызаваць грамадствы, пазбавіўшыся ад наступстваў і перажыткаў савецкага мінулага ў рэчаіснасці і свядомасці людзей.

Беларусы і ўкраінцы маюць і цяпер, і наперадзе шмат агульных кропак для ўзаемадзеяння, якія адзін з украінскіх палітолагаў, Яўген Магда, прапануе звесці ў так званы шлях з 1000 крокаў. Безумоўна, вольная Беларусь мае ўсе перадпасылкі і мусіць зрабіцца для Украіны саюзнікам, геапалітычным, гандлёвым, культурным, тэхналагічна і прамыслова моцным партнёрам. Украіна ж, як лідэр у рэгіёне з моцнай пазіцыяй, можа і мусіць ўзяць на сябе ролю эксперта і пляцоўкі для аб’яднання, саюзніка беларусаў (не Лукашэнкі!) на міжнародным узроўні, а таксама крыніцай экспертных ведаў па дэмакратызацыі і дэсаветызацыі.

Рэжымы ў Беларусі і Расіі добра разумеюць, якую пагрозу ім нясе адзінства нашых нацый, таму ўжываюць усе чорныя метады прапагандысцкай інфармацыйнай вайны на тое, каб раз'яднаць нас, пасварыць людзей між сабою.

Статус Беларусі, якая намаганнямі самапрызначанага "прэзідэнта" зрабілася краінай-суагрэсарам, і адсутнасць шырокага інфармавання ўкраінцаў пра высілкі вольных беларусаў на дапамогу Украіне і вызваленне Беларусі — галоўныя камяні, аб якія мы пакуль спатыкаемся.

Часу ў нас няма. Трэба вызначыць перашкоды для супрацы і разам іх ліквідаваць, вылучыць актораў-прадстаўнікоў ад Украіны і Беларусі, залучаць партнёраў з іншых краін, ствараць працоўную панэль і стратэгію стасункаў між вольнымі ўкраінцамі і вольнымі беларусамі. Патрэбная супраца па канкрэтных напрамках — супраціў імперыі, паліталогія, сацыялогія, грамадзянская супольнасць, культура, адукацыя, медыя, развіццё ўзаемадзеяння і праектаў з поглядам на будучыню — стан адносін і пытанне рэпарацый пасля перамогі Украіны, прамысловасць, гандаль, тэхналогіі, палітычныя і дзяржаўныя рэформы.

У артыкуле разважаем пра тое, як наладжваць масты і аб'ядноўваць высілкі, і пра тое, што ўжо робіцца па гэтай позве.


ZUBR.in сумесна з Фондам медыцынскай салідарнасці ByMedSol і "Белымі халатамі" абвяшчае запуск новага накiрунку грамадзянскага маніторынгу дзяржаўных органаў у Беларусі.

Мы будзем весці асобны збор дадзеных пра працу сістэмы аховы здароўя. Галоўная мэта — фіксаванне і адлюстраванне рэальнага стану рэчаў медыцынскай галіны ў Беларусі.

Як зрабілася асабліва відавочна з часы COVID-19, Мінаховы здароўя, як сапраўдны прадстаўнік агульнай ілжывай сістэмы дзяржулады, у большасці выпадкаў не выконвае сваіх функцый, займаючыся адпіскамі, прыпіскамі, замоўчваннем і ціскам. Клопату пра здароўе людзей, калі не лічыць "лечкамісій" для "абраных" і асобных выпадкаў, дзе лекары застаюцца людзьмі у звычайных медустановах, практычна няма. Чэргі ў лякарнях усё большыя, медыцынскія паслугі імкліва губляюць якасць, умовы працы медыкаў так і не паляпшаюцца. Статыстыка і абарона праў медыкаў і пацыентаў часцей за ўсё пусты гук, у адкрытым доступе — ўрыўкавая і часта недакладная інфармацыя. За рэальныя лічбы смяротнасці ці нізкай вакцынацыі лекара чакае звальненне.

Сітуацыя ўскладняецца паўсюднымі рэпрэсіямі супраць медыкаў і прыватных медцэнтраў.

Асобнай і тэрміновай увагі патрабуе крытычная сітуацыя ў пеніцытарнай сістэме, дзе медперсанал адкрыта працуе на рэжым, не аказваючы вязням жыццёва неабходнай дапамогі і даводзячы людзей да смерці.

Мы заклікаем медработнікаў дзяліцца інфармацыяй пра праблемы вашай медустановы — недахоп лекаў і расходнікаў, стан абсталявання, парушэнні вашых працоўных правоў. Мы таксама просім пацыентаў дасылаць фатаграфіі выпісных эпікрызаў са стацыянараў, схаваўшы асабістыя дадзеныя.

Збор звестак вядзецца праз @Monitoring_Bymedsol з максімальным захаваннем ананімнасці і бяспекі. Кантактам трэба карыстацца толькі праз функцыю "сакрэтны чат". Пасля адпраўкі дадзеных чат трэба выдаліць са свайго боку.

Атрыманыя звесткі будуць абязлічаныя і сістэматызаваныя. На іх падставе будзе праведзены аналіз і зробленая незалежная ацэнка стану сістэмы аховы здароўя Беларусі.

Гэта дазволіць выкрыць тых, хто замест клятвы Гіпакрата служыць злачыннай уладзе, даць ім усведаміць, што іх учынкі не застануцца без увагі, і забяспечыць справядлівы суд, калі на тое прыйдзе час. Акрамя таго, своечасовая інфармацыя можа дапамагчы паўплываць на пэўныя сітуацыі і нават уратаваць жыцці.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot


Міхал Вітушка — беларускі палітычны дзеяч і кіраўнік беларускага антысавецкага руху. У гады Другой сусветнай вайны працаваў у нацыяналістычных арганізацыях Менску. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі, якая стаяла як на антыбальшавіцкіх, так і на антыфашысцкіх прынцыпах.

Быў адным з камандзіраў антыбальшавіцкай Беларускай самааховы ў 1941 годзе. Падчас нямецкай акупацыі стварыў службу парадку і ўдзельнічаў ў стварэнні узброеных атрадаў на Магілёўшчыне, Смаленшчыне, Браншчыне для барацьбы з савецкімі партызанамі. За ўдзел у баях з аддзеламі НКУС у 1944 годзе атрымаў званне маёра Беларускай краёвай абароны, а у 1945 годзе — званне генерала, які абвясціў стварэнне Беларускага вызвольнага войска, што мелася аб’яднаць увесь антыбальшавіцкі ўзброены супраціў на Беларусі.

Пра тое, хто быў гэты чалавек, які меў пэўную славу “няўлоўнага мсціўцы” і вакол імя і дзейнасці якога хадзіла шмат чутак, распавядаем у артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot


ZUBR У КР.
ФРАКЦЫЯ “ГРАМАДЗЯНСКАЯ САЛІДАРНАСЦЬ”.
ІДЭЯЛАГІЧНАЯ БАЗА І МЭТЫ ПРАЦЫ

У сваёй працы фракцыя "Грамадзянская салідарнасць" сыходзіць з агульных ідэйных палажэнняў фракцыі пра беларускую грамадзянскую нацыю.

Згодна з гэтымі палажэннямі, беларуская грамадзянская нацыя складаецца з усіх беларусаў незалежна ад іх этнічнай, моўнай, гендэрнай, сацыяльнай прыналежнасці і палітычных арыентацый. Грамадзянская нацыя Беларусі экстэрытарыяльная, беларусы замежжа з'яўляюцца яе неад'емнай часткай.

У фракцыі аб'ядналіся людзі, якія маюць намер абараняць і рэалізоўваць грамадзянскія правы беларусаў на нацыянальнае самавызначэнне і паўнату ўлады ва ўласнай краіне.

Фракцыя ставіць сваімі мэтамі на 2023 год:
✔️ зрабіць з КР эфектыўны, рэпрэзентатыўны і празрысты орган, які прымае палітычныя рашэнні, што прызнаюцца ўсемі акторамі беларускага дэмакратычнага руху;
✔️ стварыць прастору для публічнай палітыкі і крысталізацыі пазіцый беларускіх дэмакратычных сіл;
✔️ дабіцца вырашэння прынцыповых канфліктаў між рознымі структурамі, якія імкнуцца да пераменаў у Беларусі, выпрацаваць механізм сінхранізацыі палітычных сіл, якія маюць розныя падыходы;
✔️наладзіць і развіваць канструктыўнае ўзаемадзеянне з Украінай — як з урадам, так і з украінскай грамадзянскай супольнасцю; у прыватнасці, забяспечыць удзел беларусаў у перамовах пасля сканчэння вайны.

У больш шырокай перспектыве ўдзельнікі фракцыі на базе ўзгаданых вышэй ідэялагічных палажэнняў працуюць на стварэнне нацыянальна-вызваленчага руху, завяршэнне беларускай рэвалюцыі 2020 года і пераўсталяванне дзяржавы праз скліканне Устаноўчага Сходу.


Нацыя жыве, пакуль у яе свядомасці жывуць яе героі. Без іх яна памірае. Такія постаці, як Канстанцін Астрожскі, складаюць гонар кожнага народа. І яны мусяць вяртацца ў памяць нацыі нават пасля стагоддзяў забыцця.

Канстанцін Іванавіч Астрожскі — вялікалітоўскі ваенны і дзяржаўны дзеяч і мецэнат. Вялікі гетман літоўскі. Выдатны палкаводзец, пад камандаваннем якога войскі здабылі перамогу ў больш за 60-ці бітвах. Здабыў малыя і вялікія перамогі, перажыў паразу і палон.

У беларускую гісторыю славуты князь трывала ўвайшоў і паходжаннем, і справамі, і ўсім сваім жыццём. Ганаровае імя вялікага гетмана Астрожскага носяць асобныя вайсковыя часткі.

У новым артыкуле рубрыкі Пантэон герояў узгадаем яго жыццёвы шлях і тую безліч перамог, якіх ён дабіўся.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.