💫“Зэльвенскія Сакавіны”💫
Сёння, у чарговы раз прыхільнікаў творчасці літаратурнага слова аб’яднала раённае свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія Сакавіны”. На гэты раз Зэльвеншчына з цеплынёй сустракала:
- МАЗГО Уладзіміра Мінавіча, ганаровага грамядзяніна Зэльвенскага раёна, намесніка старшыні Мінскага гарадскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі;
- ДРАБЫШЭЎСКУЮ Валянціну Станіславаўну, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтара кніг для дзяцей, паэта, сцэнарыста, празаіка;
- БАСІКІРСКУЮ Алену Уладзіміраўну, паэта, журналіста, перакладчыка, педагога-філолага, члена Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі;
- ЕЛІСЕЕНКАВА Алега Мікалаевіча, заслужанага дзеяча культуры і мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаурэата шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, вядомага спевака і кампазітара.
Як і заўсёды, свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія Сакавіны” атрымалася яскравым і непаўторным. Чакаем з аматарамі паэзіі наступнага года для яго паўтарэння!