🍓Малінаўскі dan repost
Старшыня МЗС Макей:
Беларусы на працягу многіх стагоддзяў марылі аб незалежнасці, таму сёння краіна проста абавязаная заставацца суверэннай. Так ён пракаментаваў словы Дзмітрыя Мядзведзева аб «больш паглыбленай інтэграцыі»
А цяпер узгадаем, хто сапраўды змагаўся за незалежнасць Беларусі на цягу гісторыі:
💪🏼Дэпутаты БНФ, які быў панішчаны і раздроблены спецсужбамі. Пазбавіўшы нашую краіну патрыятычных прафесіянальных кадраў.
💪🏼Дзеячы БНР і хвалі беларусізацыі 20-ых, якіх пастралялі ў 30-ыя людзі ў касцюмах Шуневіча. Словы пра важнасць БНР нібы гучаць, але паставіць шыльду ва ўладаў яек не хапае.
💪🏼Гэта паўстанцы 1863, якія былі павешаныя і разагнаныя, а памяць пра іх усяляк намагюцца забіць сёння.
💪🏼Гэта шляхта і магнаты ВКЛ, якія стаялі ў цывілізацыйным праломе ў 16-ым ст, і баранілі ўсю Эўропу ад навалы з усходу, а сёння памяць пра іх пераважна ў занядбанні.
Тое, што кажа сп. Макей і іншыя дзяржаўныя дзеячы пра незалежнасць — безумоўна добрая тэндэнцыя. Гэта цвярозасць, але цвярозасць на памежным стане, калі ў цела народа пачынае адказваць пячонка.
Сёння няма ніякіх крокаў да незалежніцкай супольнасці. Без шыльды #БНР100, без адкрытых архіваў КДБ, без працуючай канстытуцыі, за якую змагаліся ў 1990-ыя — гэта ўсё пустыя словы. Калі ўрадоўцы пачынаюць каіцца, то яны мусяць прынесці годны плод свайго пакаяння. Яны мусяць вярнуць народу тое, у чым яны яго абакралі. Без гэтага яны ніколі не знойдуць народнага давера