worship.by


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Musiqa


Тэлеграм-канал сайта беларускай хрысьціянскай музыкі worship.by

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Musiqa
Statistika
Postlar filtri






Пасха і яйка – якая сувязь?..

Для вас новае відэа, дзе расказваем пра пасхальную вячэру ў часы Ісуса. Ці было на гэтай вячэры фарбаванае яйка?






Вось і надышоў ВЯЛІКІ ЧАЦЬВЕР. Першы дзень Велікоднага Трыдыюма. У гэты дзень Ісус даваў апошнія настаўленьні Сваім вучням. Ён адкрыў ім сутнасьць Свайго служэньня, амыўшы ногі кожнаму і разьдзяліўшы з імі Апошнюю вячэру. Затым была малітва ў Гетсэманскім садзе. Здрада. Арышт Ісуса.

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА. Крыжовы шлях. Пакуты на крыжы. Сьмерць.

ВЯЛІКАЯ СУБОТА.
Роспач. Разгубленасьць. Пакуты сумленьня. Маўчаньне.

ВЯЛІКДЗЕНЬ.
Спаўненьне прароцтваў. Перамога над сьмерцю. Уваскрасеньне. Збаўленьне. Радасьць.

Давайце ў гэтыя дні праслухаем апошнія разьдзелы Эвангельля паводле Марка, каб наноў перажыць падзеі Новага Запавету. Скорым свае сэрцы, вызнаем свае грахі, падзякуем Хрысту за Ягоную ахвяру за нас.










Пасхальныя пляны чытаньня Бібліі.

Біблія па-беларуску даступная ў мабільным прыкладаньні YouVersion. Таксама ў прыкладаньні ёсьць багата плянаў чытаньня Бібліі. Сабралі для вас падборку пасхальных плянаў чытаньня, якія перакладзены на беларуску мову!

🔹Ісус: наш штандар перамогі (на 7 дзён)
🔹Гісторыя Вялікдня (на 7 дзён)
🔹Навошта нам Вялікдзень? (на 5 дзён)
🔹Жывая надзея: адлік часу да Пасхі (на 3 дні)

Што такое плян чытаньня YouVersion?
Гэта невялікае настаўленьне і адзін ці некалькі разьдзелаў з Пісаньня. Вы можаце чытаць плян самастойна, а можаце разам з сям’ёй ці сябрамі. У канцы дня вы можаце дзяліцца сваімі разважаньнямі, якія ўбачаць вашыя «сучытачы» 🙂




Як Бог дае сілы на пакліканьне, калі чалавечых рэсурсаў не хапае.

Распавядаем гісторыю стварэньня аднаго са знакамітых пасхальных гімнаў Blessed assurance («Пэўны ў Ісусе»).

Глядзіце нашае новае відэа (у TikTok ці Instagram)☺️ Падабайкі і камэнтары вельмі вітаюцца!




РАЗЫГРАНКА Ў INSTAGRAM

Ужо хутка будзем сьвяткаваць найважнейшае хрысьціянскае сьвята – Пасху! Таму мы вырашылі дарыць падарункі😌

Чытайце ўмовы ў Instagram.

Атрымай падарунак ад worship.by!😉











20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.