Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
❗️🙌“Вясне” патрэбна ваша салідарнасць і дапамога! Падпішыце паручальніцтва за праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову!
Мы, праваабаронцы "Вясны", распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў ад грамадзянаў за нашу зняволеную калегу, праваабаронцу Марфу Рабкову. Сабраныя паручальніцтвы мы будзем перадаваць у Следчы камітэт 8 кастрычніка. На іх падставе Марфу могуць вызваліць з-пад варты з СІЗА, дзе яна ўтрымліваецца амаль два тыдні. Гэтая працэдура прадугледжана арт. 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Каардынатарка Валанцёрскай службы “Вясны” Марфа Рабкова была затрымана 17 верасня ў Мінску. Ёй прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванні такой дзейнасці. Цяпер Марфа знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1. Санкцыя артыкула, які ёй інкрымінуецца, прадугледжвае арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Марфа прызнаная палітычнай зняволенай і вязнем сумлення.
Мы лічым, што спробы абвінаваціць Марфу ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з’яўляюцца неабгрунтаванымі, надуманымі і палітычна матыванымі, накіраванымі на перашкоду яе праваабарончай дзейнасці. Палітычна матываваны пераслед Марфы Рабковай адбываецца на фоне бязлітаснай вайны, якую улады абвясцілі ўсяму беларускаму грамадству.
Калі вы таксама лічыце, што змяшчэнне праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай у СІЗА неабгрунтавана, запаўняйце хадайніцтва і перадавайце яго нам для падачы ў Следчы камітэт.
Зрабіць гэта можна двума спосабамі да серады 7 кастрычніка ўключна:
✔️прынесці на офіс "Вясны" па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 78А-48;
✔️даслаць поштай па гэтым жа адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 78А-48, 220012.
Пачытаць больш падрабязна пра тое, хто такая Марфа Рабкова і чым яна займалася ў "Вясне", а таксама спампаваць узор падпіскі можна па спасылцы (карыстайцеся VPN, калі не адчыняецца)👉👉👉https://cutt.ly/pf3jJmz