Новы Час dan repost
Журналіст Дзяніс Івашын у Гродзенскай турме №1. КДБ цікавіла ўсё, што звязана з Украінай (абноўлена)
У Гродне 12 cакавіка каля 18-й гадзіны затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Больш за тры гадзіны ў яго кватэры цягнуўся пеатрус.
Затрыманне журналіста Дзяніса Івашына адбылося прыкладна а 18-й гадзіне. Паводле відавочцаў, журналіста затрымалі ў кватэры, дзе ён пражывае. Перад гэтым да дома пад’ехаў сіні мікрааўтобус.
Маці журналіста Людміла Івашына распавяла «Новаму Часу», што пасля гэтага дома ў Дзяніса адбываўся ператрус, які праводзіліь супрацоўнікі КДБ.
Прыкладна а 22.30 ператрус у кватэры Дзяніса Івашына скончыўся. Адразу пасля гэтага супрацоўнікі КДБ паехалі ладзіць ператрус у яго бацькоў, якія жывуць у прыгарадзе Гродна.
І толькі каля 4-х ночы Вольга, жонка Дзяініса Івашына, паведаміла:
— Дзяніса трымаюць у вязніцы. У хаце і на лецішчы быў ператрус, вымалі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, кампутары), сім-карты, банкаўскія картки, кнігі, нататнікі, запісы, грошы ды розную драбязу, кшталту сцяжкоў, значкаў, візітак ды інш. Вельмі цікавіла ўсе, звязанае з Украінай, хоць артыкул крымінальны ў пастанове на ператрус нібы за распаўсюд асабістай інфармацыі".
Зараз Дзяніс знаходзіцца ў турме №1 Гродна.