Адна з актывістак Саюзу палякаў Беларусі Ірэна Бярнацкая, якую напрыканцы траўня вывезлі ў Польшчу, распавяла @radiosvaboda, як гэта было. Па словах Бярняцкай, 25 траўня яе запрасілі "на размову".
"Там быў мужчына ў масцы, як я разумею, супрацоўнік КДБ. І ён сказаў, што ад сённяшняга дня вы будзеце дома, але заўтра мусіце прыйсці ў Лідскі РАУС і стаць на ўлік. Следства ідзе далей, але вы будзеце прыходзіць у СК у Лідзе. Я пагадзілася, але даведку мне тую не далі, аддалі таму кадэбэшніку. Ехалі, ехалі, ехалі, але да Мінску мы не даехалі. Я пытаюся: "Куды вы мяне везяце?" Адказваюць: "Зараз вы ўбачыце". Я кажу: "Машына без нумароў, чаму вы ў масках?" Трохі закаціла там істэрыку, бо думала, што можа ў лес вязуць страляць. Калі ў лес, кажу, то мне трэба памаліцца і каб далёка не везлі. Але Ліду мы праехалі і паехалі да Горадні, і я зразумела, што вязуць на мяжу".
Бярняцкая кажа: каля прывезлі на мяжу, яна выйшла з бусу, з іншых выйшлі дзве іншыя актывісткі – Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава.
"Мужчыны, якія былі ў цывільным убранні, пераапрануліся ў памежную форму, яшчэ нейкія людзі далучыліся. І так яны нас перавялі на польскі бок. Без пашпарта, без нічога кінулі туды".