Наша Ніва dan repost
Здавалі дачок, жонак, цесцяў, суседзяў — пра што беларусы летась паведамлялі ў міліцыю
Мы працягваем аналізаваць выкладзеную хакерамі базу зваротаў грамадзян у міліцыю летам-зімой 2020-га. Прыводзім вашай увазе сціслыя вытрымкі і назіранні.
У базе зафіксавана ўсяго толькі 2893 званкі ў міліцыю. Абсалютная большасць паведамленняў не нясе ніякай інфармацыйнай каштоўнасці: гукі машын і скандаванні пад вокнамі «замінаюць адпачываць» заяўнікам.
Апроч скаргаў на гучныя гукі, дамінуюць назіранні за паўсюднай бела-чырвона-белай сімволікай і надпісамі. Так, тры з чатырох выклікаў у Мар'інай Горцы — паведамленні аб з'яўленні ў горадзе надпісаў «3%».
Але трапляюцца і кур'ёзы. Так, у Брэсцкай вобласці неабыякавы грамадзянін паведаміў наступнае: «Жонка з сяброўкай закідвае ў паштовыя скрыні ўлёткі апазіцыйнага характару». У Мінску п'яная заяўніца паведаміла, што яе ўласная дачка ідзе на мітынг. Там жа хлопец 96-га года нараджэння паведаміў міліцыі, што ягоны цесць «удзельнічае ў несанкцыянаваных мерапрыемствах».
Нехта на магілёўскай трасе звярнуў увагу, што двое мужчын трымаюць у руках камеру: «Магчыма, каардынатары або блогеры».
Сустракаецца некалькі заяў аб «мацерным абмеркаванні прэзідэнта».
Старшыня аднаго з выбарчых участкаў у Полацку паскардзілася, што «ёй прыйшоў ліст з Мінска з рэкамендацыяй не фальсіфікаваць выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Там жа заяўніца паведаміла, што хоча бачыць на ўчастку ўчастковага, бо «ходит посторонняя девушка и политически гадит».
«У доме №3 з акна даносіцца песня В. Цоя «Перамен», — такая скарга таксама ёсць.
Нейкая неабыякавая пенсіянерка «з тэлеграм-канала даведалася, што на Чырвонай Плошчы а 19-й плануецца мітынг», іншая са спасылкай на пляменніцу, якая жыве ў Расіі, паведаміла, што «пад Львовам узбройваюцца групы мужчын і групамі высоўваюцца ў бок Беларусі».
З адной з беларускіх цэркваў паведамілі, што ля плота паставілі лампадкі.
«Каля другога пад'езда знаходзяцца дзве дзяўчыны, якія размаўляюць на замежнай мове, заяўніца дапускае, што яны правакатары», — выпіска з міліцэйскай базы.
«На лавачцы ля пад'езда сядзяць тры чалавекі і кажуць, што супраць прэзідэнта», — яшчэ адзін данос.