Палітзняволеную Алену Гнаўк перавялі ў гомельскую жаночую калонію
9 жніўня ў абласным судзе Берасця тройка суддзяў (сярод іх суддзя Святлана Крамянёўская) разглядала апеляцыю на апошні прысуд Гнаўк. Рашэнне раённага суду пакінулі без зменаў – 3,5 гады калоніі за публікацыі ў сацсетках.
Інстаграм Алены піша, што днямі яна была этапавана ў гомельскую калонію №4. Яе чакае двухтыднёвы каранцін.
У пісьме да сваякоў (яшчэ з СІЗА-6) Гнаўк распавядае, што яна добра сябе адчувае і атрымала ўсе пасылкі, якія прыходзілі, пакуль яна была ў карцары (80! содняў).
З 2020 года Алену мэтанакіравана пераследавалі: затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, штрафавалі агулам на 173 базавых велічыні, дома праводзілі ператрусы, асудзілі па «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі па крымінальных артыкулах.
💌Даслаць лісты і паштоўкі Алене можна па адрасе: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Алене Пятроўне Гнаук