🖼 У Львове адкрылася выстава пра беларускіх палітвязняў. Акцэнт на тых, хто звязан з Украінай ці сядзіць за антываенныя дзеянні. Ёсць і вязні з берасцейшчыны
Сёння ва ўкраінскім горадзе Львоў адкрылася фотавыстава "Кольори білоруської революції". Пляцоўкай для гэтага стала адна з заляў львоўскага гістарычнага музею.
#️⃣ На сценах залі размясцілі дзясяткі фота беларускіх палітзняволеных. Напрыклад, Канстанціна Байсарава (пінчук, здымаў вайсковую тэхніку), Юрый Ганцарэвіч (баранавіцкі журналіст, здымаў вайсковую тэхніку), Людміла Рамановіч (напісала адкрыты антываенны зварот з Маларыты), Аляксандр Загдай (жыхар Баранавічаў, дасылаў дадзеныя пра рух ваенных самалётаў). Усе яны зараз у няволі.
Побач на стылізаваных кратах размясцілі здымкі Сяргея Вайцюка (берасцеец, хацеў далучыцца да палка Каліноўскага), Дзмітрыя Шувалава (жыхар Баранавічаў, здымаў вайсковую тэхніку), Аляксандра Касумава (зрабіў антываенныя графіці ў Ляхавічах).
🇺🇦 У куце з фатаграфіямі украінцаў, якія сядзяць у Беларусі, было і фота Стаса Філімонава (пасядач украінскага грамадзянства, асуджаны да 5 гадоў калоніі з-за акцыі пратэста, якая прайшла 10 жніўня 2020 у Берасці).
Выстава працягнецца да 14 жніўня.
Крыніца: https://brestspring.org/tpost/nzexckkbb1