✅Палітзняволены грамадзянін РФ Даніла Чамаданаў скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю — яго ўжо дэпартавалі ў Расію
Даніла — фігурант берасцейскай «справы карагодаў», узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт). Яму прысудзілі 1 год пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Сёння Даніла выйшаў на волю і адразу быў дэпартаваны ў Расію — яму нельга ўязджаць у Беларусь на працягу 2 гадоў. Адзначым, што 24-гадовы хлопец 22 гады пражыў у Беларусі.
Крыніца: @viasna_brest