Акімат, дэпартацыя і вялікія джыпы ў Данецку. Як Уладзімір Лабковіч назіраў за выбарамі ў міжнародных місіях
Праваабаронца Уладзімір Лабковіч ужо 20 год з’яўляецца сябрам «Вясны» і амаль столькі ж — каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Яе мэта — незалежнае і непрадузятае назіранне за тым, ці было рэалізавана ў беларусаў іх права абіраць і быць абраным падчас розных выбараў.
Акрамя гэтага Уладзімір мае вялікі досвед у міжнародным незалежным назіранні за выбарамі ў розных краінах. Сёння, у дзень народзінаў правабаронцы, калегі зняволенага «вясноўца» ўзгадваюць пра ягоныя рызыкоўныя прыгоды падчас розных місій назірання.
«...На адну з назіральніц з нашай групы сталі аказваць ціск. Яна выявіла вялікае парушэнне: выключылася святло на ўчастку. І на раніцу ў гатэль “Дружба” проста прыехалі сваякі старшыні камісіі і сталі спрабаваць гэтую дзяўчыну вывезці на вялікім джыпе ў невядомым накірунку — і цягнулі яе туды. А Валодзя Лабковіч і Валянцін Стэфановіч цягнулі яе ў другі бок — і ў выніку неяк перамаглі. Хаця яны сказалі: “Молодые люди, вы делаете неправильный выбор”».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/30UWhgx