Вясна: Палітвязні Беларусі dan repost
⁉️Вязняў на «Валадарцы» з лістапада абмяжоўваюць у падпісках на газеты і часопісы
Праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што з лістапада ў СІЗА-1 зняволеным уводзяць абмежаванні на падпіску на газеты і часопісы: аформіць падпіску змогуць толькі самі вязні за грошы, што маюць на асабістых рахунках, і толькі на беларускія выданні.
Раней каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова таксама паведамляла ў адным з лістоў, што з лістапада будзе немагчыма выпісваць расійскую штодзённую "Независимую газету", з якой палітзняволеныя маглі даведвацца актуальныя навіны, у тым ліку і пра сітуацыю ў Беларусі. Яшчэ раней з каталога Белпошты знікла расійскае выданне "Собеседник".
‼️Калі вам нешта вядома пра гэта, то, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам @Spring96info.