❤️Палітвязень зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне падчас апошняга слова
5 кастрычніка адбыліся спрэчкі бакоў 3-яй групы абвінавачаных па «пінскай справе», а абвінавачаныя Дрозд і Бохан выступілі з апошнім словам. Палітвязень Ілля Бохан, якому ў жніўні 2020 яшчэ не было 18 гадоў, па версіі абвінавачвання ўдзельнічаў у «масавых беспарадках» тым, што кінуў у міліцыянтаў алюмініевую банку, а таксама падышоў да дрэва, пачаў схіляць яго ў бок каб зламаць — але нічога не выйшла.
У сваім апошнім слове на судзе Ілля зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне: «Яна, [..] ў мяне ёсць ты. Кахаеш мяне? І ў любым выпадку дачакаешся? Даруй, што тады накрычаў на цябе. Я цябе вельмі моцна кахаю. Я ўдзячны Богу, што сустрэў цябе. Я хачу зрабіць табе прапанову. Янка, выходзь за мяне замуж. Прабач яшчэ раз за ўсё».
Крыніца: @viasna_brest