Вясна: Палітвязні Беларусі dan repost
‼️Больш за 53 500 рублёў спагналі з мінчанкі за «блакіроўку дарог» на двух нядзельных Маршах ў жніўні і верасні 2020 года
У ліпені суд Цэнтральнага раёна асудзіў Анастасію Тарэлка і палітвязня Мікалая Шэметава за арганізацыю і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак падчас нядзельных Маршаў у жніўні і верасні 2020 года. Суддзя Дзмітрый Карсюк пакараў Анастасію Тарэлка абмежаваннем волі без накіравання тэрмінам на тры гады, а палітзняволенага Мікалая Шэметава — пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады. Цяпер з 26-гадовай Анастасіі Тарэлка прадпрыемства «Мінсктранс» праз суд хоча спагнаць грошы за «перакрыццё руху транспарта» адразу на пяці нядзельных Маршах, а з Мікалая Шэметава — толькі за Марш 27 верасня.
У судзе Фрунзенскага раёна 21 верасня разглядзелі грамадзянскі пазоў «Мінсктранса» да Анастасіі і Мікалая. Агульны пазоў складае 46 043 рублі 8 капеек — столькі прадпрыемства страціла 27 верасня ад «злачынства» адказнікаў. Але суддзя Фрунзенскага раёна Аляксей Мігурскі пастанавіў перадаць справу Тарэлка і Шэметава ў суд Маскоўскага раёна, каб аб'яднаць з астатнімі пратэстоўцамі. Акрамя гэтага, на думку «Мінсктранса», за яшчэ чатыры Маршы Анастасія паспела спыніць транспарт на агульную суму 76 818 рублёў 1 капейку:
🔹Марш Свабоды, 16 жніўня 2020 — 8 168 рублёў 56 капеек;
🔹Марш новай Беларусі, 23 жніўня — 5 772 рублі 7 капеек;
🔹Марш міру і незалежнасці, 30 жніўня — 9 481 рубель 10 капеек;
🔹Марш Справядлівасці, 20 верасня — 53 396 рублёў 28 капеек.
Групавы пазоў за 16 і 30 жніўня будуць разглядаць у судзе Заводскага раёна ў дачыненні да Тарэлка і іншых асуджаных. А пазоў за 23 жніўня і 20 верасня разглядзелі ўчора, 19 кастрычніка, у судзе Фрунзенскага раёна. Інтарэсы «Мінсктранса» на судзе прадстаўлялі Святлана Бадзькова і начальнік кіравання арганізацыі перавозак Раман Прановіч. Справу вяла суддзя Вольга Красоўская з удзелам пракуроркі Лізаветы Казловай.
🔺Згодна з абвінавачваннем, сума «недаатрыманага прыбытку прадпрыемствам» ад дзеянняў Анстасіі Тарэлка 23 жніўня — 5 839 рублёў 65 капеек за чатыры з паловай гадзіны, а 20 верасня — 47 716 рублёў 7 капеек за дзве гадзіны і дзесяць хвілін. Агульная сума пазову склала 53 555 рублёў 72 капейкі.
Прадстаўнікі «Мінсктранса» на судзе прадаставілі дакументы, якія «ўключаюць у сабе аб'ектыўныя і дакладныя звесткі на аснове атрыманых дадзеных у аўтаматычным рэжыме з адмысловай сістэмы, згодна з якімі, у дадзены перыяд часу сапраўды быў спынены грамадскі транспарт па пэўных маршрутах у следстве незапланаваных мерапрыемстваў».
Як сцвярджаюць прадстаўнікі, сума пазову — гэта «недаатрыманая выгада на аснове аплат за праезд за аналагічны перыяд мінулага году». Усе панесеныя страты ў выглядзе недаатрыманай выгады і даходаў за пэўны час, «прадпрыемства магло атрымаць пры звычайных умовах грамадзянскага абароту, калі б іх права не было парушана ў следстве супрацьпраўных дзеянняў Тарэлка». На судзе Анастасія не пагадзілася з пазовам, бо, па яе словах, падчас Маршаў нават не выходзіла на праезную частку.
⚖️У выніку, 20 кастрычніка суддзя Вольга Красоўская задаволіла пазоў «Мінсктранса» і пастанавіла спагнаць з Анастасіі 53 555 рублёў 72 капейкі. Таксама Тарэлка павінна сплаціць дзяржпошліну ў памеры 2 677 рублёў 78 капеек.