❗️На «Гродна Азоце» затрыманыя некалькі рабочых і членаў страйкама
«Учора затрымалі майго намесніка Валянціна Цераневіча, а сёння яго жонку вырвалі з працы для нейкіх следчых дзеянняў, — паведаміў «Салідарнасці» старшыня першаснай арганізацыі незалежнага прафсаюзу «Гродна Азоту» Андрэй Ханевіч.
Таксама напярэдадні затрымалі двух членаў страйкама Андрэя Пагерылу і Уладзіміра Жураўку. Яны застаюцца пад вартай.
22 верасня ў страйкаме пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні яшчэ некалькіх азотаўцаў. Гэта майстры цэха «Аміяк-3» Рыгор Рубан ды Дзмітрый Ілюшчанка і машыніст цэха «Карбамід-2» Аляксей Сідар, ён пайшоў у стачку.
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot