"Вясна" назірае dan repost
⚡️⚡️Актывіста ініцыятывы "Честные люди" арыштавалі на 15 сутак. Ён быў затрыманы на прэм'еры спектаклю «Белы трусік, Чырвоны трусік»
40-гадовага Цімура Газізава затрымалі 16 чэрвеня на прэм'еры спектаклю Аксаны Зарэцкай. 18 чэрвеня яго справу разглядзеў суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк.
Актывіста, як і астатніх гледачоў, абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі на тэрыторыі РУУСа па арт. 24.3 КаАП, але першапачаткова іх затрымалі па арт. 24.23 КаАП. Павел сваю віну адмаўляе.
Па словах Газізава, ён ішоў на сустрэчу да сваёй знаёмай на Рэвалюцыйную, 7А на прагляд спектаклю. Пасля таго, як ён падняўся на другі паверх, ён убачыў вялікую колькасць людзей. Невядомыя ў цывільным адразу яму сказалі стаць да сцяны разам з астатнімі і забралі ўсю тэхніку ў прысутных. Актывіст сцвярджае, што непадпарадкавання ён не аказваў і ішоў у РУУС дабравольна.
⚖Усе хадайніцтвы ад адваката і Паўла суддзя Карсюк адхіліў. У выніку, суддзя пастанавіў арыштаваць мужчыну на 15 сутак.