"Вясна" назірае dan repost
⚡️⚡️⚡️Затрыманых гледачоў на спектакле «Белы трусік, Чырвоны трусік» караюць 15-сутачнымі арыштамі
16 чэрвеня ў Чырвоным Дворыку павінна была адбыцца прэм’ера спектаклю «Белы трусік, Чырвоны трусік». Праз некалькі хвілін пасля пачатку туды прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі каля васьмі гледачоў і сяброўку Каардынацыйнай Рады Аксану Зарэцкую, якая арганізавала прагляд спектаклю. Затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе на ўсіх склалі пратаколы за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі па арт. 24.3 КаАП. Увечары чатырох жанчын, у якіх ёсць непаўнагадовыя дзеці, выпусцілі с пратаколамі да суда, а астатніх перавялі на Акрэсціна.
⚖17 чэрвеня справы гледачоў спектакля разглядзелі ў судзе Цэнтральнага раёна. Справы 34-гадовага Мікіты Раманкіна і 25-гадовай Аліі Саед разглядзеў суддзя Аляксандр Петраш. Ён арыштаваў мінчукоў на 15 сутак кожнага.
Справу 48-гадовай Святланы Мяшчанінавай разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк. Жанчыну, як і іншых, абвінавацілі ў тым, што «на тэрыторыі РУУСа каля 19:40 Святлана аказала непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі». Па словах Святланы, Аксана Зарэцкая запрасіла яе на сяброўскую сустрэчу для прагляду спектакля, у якім у яе адбыўся дэбют у якасці актрысы. Жанчына патлумачыла, што «прыйшла каля 18:30 на вуліцу Рэвалюцыйную і чакала пачатку пастановы, але, як толькі на маніторы ўключыўся спектакль, адразу прыйшлі мужчыны ў цывільным і паставілі ўсіх тварам да сцяны». Мяшчанінава сцвярджае, што добраахвотна прайшла за супрацоўнікамі і ніхто з затрыманых непадпарадкаванне супрацоўнікам не аказваў. Яна звярнула ўвагу суддзі, што супрацоўнікі здымалі ўсё на відэа, якое магло б пацвердзіць яе словы.
Сведка-міліцыянт на судзе сцвярджаў, што «ім паступіла інфармацыя аб магчымам несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на вуліцы Рэвалюцыйная 7а, таму прысутных затрымалі для "ўстанаўлення асобы", але на тэрыторыі РУУСа Святлана «адмовілася прайсці, упіралася і чаплялася за яго руку». Па словах міліцыянта, відэакамер у іх не было.
⚖Для суддзі Дзмітрыя Карсюка доказаў віны хапіла, таму ён пакараў Мяшчанінаву 15-сутачным арыштам.
Чакаецца суд над яшчэ адным затрыманым.