Сёння ў брэсцкім СІЗА адбылося вяселле - палітзняволеная Аліна Муратава выйшла замуж за Валерыя. Аліна - фігурантка справы аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў ў Брэсце. Ёй былі прад'яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства). З 26 студзеня і да суда знаходзілася пад хатнім арыштам.
У віну Муратавай ставілася вывешванне манекена (лялькі-пудзілы) з надпісамі «АМАП».
18 траўня Аліна асуджаная судом Ленінскага раёна Брэста на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У віну Муратавай ставілася вывешванне манекена (лялькі-пудзілы) з надпісамі «АМАП».
18 траўня Аліна асуджаная судом Ленінскага раёна Брэста на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.