Вясна: Палітвязні Беларусі dan repost
⚡️Супраць палітвязня Дзмітрыя Кубарава, асуджанага да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, завялі новую крымінальную справу
🔹25-гадовага дызайнера Дзмітрыя Кубарава жорстка затрымалі 11 жніўня і даставілі ў СІЗА КДБ, дзе ён падпісаў яўку з павіннай. На судзе Дзмітрый заявіў пра катаванні пасля затрымання. У яго кватэры прайшоў ператрус, падчас якога, акрамя іншага, канфіскавалі каністры з растваральнікам і скіпідар. Дзмітрый растлумачыў, што іх ён выкарыстоўваў для рамонту кватэры.
🔻Кубарава абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), а 24 сакавіка пакаралі 7 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. На судзе Дзмітрый не прызнаў сваю віну.
❗️18 чэрвеня ў палітзняволенага павінен адбыцца разгляд апеляцыйнай скаргі. Аднак за два тыдні да гэтага следчы заявіў, што Кубараву «забылі прад'явіць абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса (дзеянні з прадметамі, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў)», і ўзбудзілі крымінальную справу. 18 чэрвеня Дзмітрыя з жодзінскага ізалятара зноў перавядуць у СІЗА-1 ("Валадарку").
«Нават за гэтай клеткай лічу сябе больш свабодным, чым многія людзі, якія сядзяць тут – у пагонах, у мундзірах і гэтак далей. Я нават не спадзяюся, што яны мяне зразумеюць. Мне застаецца толькі ганарыцца тым, што я зрабіў і тым, чаго не зрабіў. Ганарыцца тым, кім стаў і кім не стаў насуперак таму, што мне прад'яўляюць», - сказаў Дзмітрый у сваім апошнім слове.
💌Падтрымаць яго лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна па адрасе: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А