Вясна: Палітвязні Беларусі dan repost
❗️Студэнта, якога асудзілі за жаданне дапамагаць Украіне, будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоні"
Андрэй Маслаў — студэнт 1-га курса, якога ў жніўні 2022 года асудзілі да 2,5 года калоніі за «падрыхтоўку да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны» (ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК). На судзе хлопец распавёў, што «хацеў дапамагаць Украіне», прыярытэт — валанцёрская і гуманітарная дапамога.
Адбываць пакаранне Андрэя накіравалі ў бабруйскую калонію № 2. Напрыканцы лютага 19-гадовага палітвязня змясцілі на месяц у ПКТ.
У Бабруйску 6 чэрвеня над хлопцам распачнецца суд паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Справу будзе разглядаць суддзя Іна Круголь. Пры гэтым у сакавіку анархіст Яўген Рубашка пісаў на волю, што Андрэю адразу па прыбыцці ў калонію сказалі, што "будуць круціць па арт. 411 КК".
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 2, 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Андрэй Алегавіч Маслаў
💻Напісаць анлайн