Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека dan repost
🎭 У вас ужо ёсць тэатральныя планы на люты? Нават калі ёсць, мы настойліва раім вам наведаць Купалаўскі тэатр 5-га альбо 6-га лютага, бо там на вялікай сцэне будуць паказваць чорную камедыю "Вешальнікі" (Hangmen) паводле п’есы ірландскага драматурга Марціна Макдонаха.
✂️ 1965 год. У невялічкім пабе на поўначы Англіі вешальнік Гары Уэйд штовечар налівае заўсёднікам піва, ён – мясцовая знакамітасць. Найлепшым у сваёй прафесіі Гары ніколі не быў, але і нумар два гучыць някепска, тым больш і без гэтага можна лічыць сябе вышэйшым за іншых. Аднак як зменіць ягонае жыццё адмена смяротнага пакарання? Магчыма, гэта добрая нагода агучыць канчатковыя лічбы павешаных, перагледзець прыярытэты і пачаць жыць звычайным жыццём. А што калі раптоўна пачынаюць усплываць памылкі правасуддзя, знікае непаўнагадовая дачка, а злавесны наведнік паба недвухсэнсоўна намякае, што ведае пра гэта больш, чым варта было б? ✂️
Нам пашчасціла патрапіць на перадпрэм'ерны паказ 14 студзеня. Гэты спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, выклікае нямала эмоцый і думак і дакладна варты таго, каб вы выдаткавалі на яго адзін з зімовых вечароў!
Набыць квіткі можна тут ➡️ http://bit.ly/2Tb2NXm, а прачытаць больш разгорнутую рэцэнзію (амаль без спойлераў!) ад Дзяніса Марціновіча тут ➡️ http://bit.ly/2T0x632.