Мы павінны працягваць рабіць тое, што рабілі ад лета — мірна і сьмела выходзіць на вуліцу. Менавіта вуліца прымусіла дрыжаць дыктатара. Менавіта вуліца вярнула нам годнасьць. Менавіта вуліца прымусіла увесь сьвет стаць на наш бок. Мы не зварочваем са шляху. Мы працягваем выходзіць на вуліцу — мірна і сьмела — за сябе і тых, хто ў засьценках. Тыя, хто ня ў Беларусі — робяць усё магчымае, каб нашая вуліца жыла. Пакуль жыве вуліца, наш пратэст — мы будзем перамагаць. Не здаваймася. Мы нашмат бліжэй да перамогі, чым многім можа здавацца. Час і гісторыя на нашым баку