У краіне дзейнічае дзяржаўны тэрор. Аднаўляецца фашызм у самай яго звыродлівай форме. Людзей забіваюць сярод дня. Вельмі балюча глядзець на тое, што Лукашэнка робіць з нашай краінай. Мы працягнем выходзіць на вуліцы. Мы працягнем ціснуць на рэжым. Мы будзем дабівацца міжнароднага трыбуналу над Лукашэнкам і яго атачэньнем. Мы будзем дабівацца эканамічных санкцыяў супраць усіх, хто падтрымлівае і ўдзельнічае ў тэроры. І мы не спынімся, пакуль не пераможам, а ўсе вінаватыя ня будуць пакараныя. Заўтра ў 12:00 - ланцугі памяці. У нядзелю у 12:00 - "Марш сьмелых"