Артыкул ад #Čorny_Tulač
Сутнасць Быцця і Нішто, іх суадношанне
Частка #3. ХХ стагоддзе.
Наступным значным этапам у развіцці філязофіі быцця і нішто прыходзіць разам з працамі нямецкага філёзафа XX стг. Марціна Хайдэгера. Ягоным цэнтральным творам з'яўляецца "Быццё і час".
Хайдэгераўскае быццё непарыўна павязана з іншым ягоным паняццем, існым. Існае — гэта, уласна, сукупнасць усяго існуючага. Пра існае мы можам сказаць толькі тое, што яно ёсць. А быццё – гэта тое, што робіць магчымым, прабачце за таўталогію, існаванне існага. Быццё ў Хайдэгера – гэта, можна сказаць, уласцівасць існага. І пра само быццё мы сказаць у прынцыпе не можам анічога.
Гаворачы пра Хайдэгера, нельга мінуць яшчэ адзін важны ў ягонай філасофіі тэрмін, уведзены ім самім – dasein (максімальна блізкі пераклад – "прысутнасць", "тут-быццё"). Dasein (чытаецца "дазайн") – гэта існае, якое мае здольнасць запытваць аб быцці, ці лепей сказаць, стан існага, якое запытвае аб быцці. Уласна, паводле Хайдэгера і ягоных паслядоўнікаў, сэнс чалавечага жыцця і заключаецца ў тым, каб не проста існаваць, а знаходзіцца ў перманентных пошуках ісціны, сапраўднага прызначэння чалавечага і ўсеагульнага быцця. Як супрацьлегласць dasein'у, Хайдэгер выводзіць тэрмін das Man – стан існага (у тым ліку людзей), якое не знаходзіцца ў гэтым пошуку, не намагаецца запытваць аб быцці, не цікавіцца пытаннямі такога кшталту.
І тут мы пераходзім да таго, як Хайдэгер разумеў нішто. Падчас запытвання аб быцці, дазайн можа, так бы мовіць, натыкнуцца (што дакладна маецца на ўвазе, рацыянальна растлумачыць немагчыма) на нішто – абсалютнае небыццё, абсалютная антытэза існавання. Гэтая сустрэча суправаджаецца моцным і ўсеахапляючым жахам ("angst"). Чалавек (ці іншы dasein) не можа зразумець дакладную крыніцу гэтага жаху і яго прычыну. Гэта нагадвае жах, які ўзнікае пры сутыкненні з чымсьці цалкам невядомым, з чымсьці, што само па сабе больш за сам розум пазнаючага суб'екту. У гэтым плане, хайдэгераўскае нішто можа быць параўнана з жахам К'еркегора ці з mysterium tremendum паводле Рудольфа Отта. Да сустрэчы з нішто немагчыма падрыхтавацца, так сама, як яе нельга і перадбачыць.
У далейшым, непасрэдна над канцэпцыямі быцця і нішто разважала і працягвае разважаць нямалая колькасць філосафаў (напрыклад, Жан-Поль Сартр, Паўль Тылліх, Ален Бадзью і інш.), а абсалютна кожны чалавек, чыя дзейнасць хоць нейкім чынам павязана з філасофіяй, так ці іначай закранае гэтыя паняцці.
#філасофія
#паняцці
#Хайдэгер
#Сартр
#Отта