Фільм: "1994-ы — чаканая катастрофа"
Дэбют!
Забаўна пісаць слова дэбют, калі табе 36+)) Але, фармальна кажучы, сапраўды ўпершыню ў маёй журналісцкай дзейнасьці я разам з камандай стварыў тое, што можна назваць «дакумэнтальны фільм».
«У фільме Віталя Цыганкова «Непазьбежны прэзыдэнт» Свабода праз галасы сьведкаў спрабуе даць адказ на пытаньне, чаму беларускае грамадзтва ў 1994-м годзе выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму альбо менавіта такі вынік быў наканаваны».
Нагадаю, цягам 4 месяцаў мы рабілі вялікія, гадзінныя інтэрвію з самымі рознымі людзьмі ў праекце Свабоды «Сьведкі Лукашэнкі». Я запрашаў герояў, якія былі з розных сфэраў, палітычных пазіцыяў, узростаў, і нават (у пэўны час) з розных бакоў барыкад. Павал Латушка, Аляксандар Мілінкевіч, Натальля Радзіна, Дзьмітры Шчыгельскі, Анатоль Лябедзька, Алесь Міхалевіч, Сьвятлана Курс, Аляксандар Кныровіч і Мікалай Халезін. (Калі каму цікава, то паведамлю, што больш за ўсіх праглядаў набралі Шчыгельскі – 43 тысячы, Халезін – 30 тысяч, і Радзіна – 23 т).
І вось у фільме мы сабралі самыя важныя і цікавыя выказваньні герояў «Сьведак» пра 1994 год, і паміж імі – мой аўтарскі тэкст.
Так што цяпер прашу мяне прадстаўляць у розных эфірах ня толькі як журналіст і палітычны аглядальнік, але яшчэ і рэжысёр і сцэнарыст)))
https://youtu.be/TtKY3RpHp_U?si=WDTfCZOMUAiG581E