“Лепей жыць бяднейшым, чым ваяваць”
Быў у эфіры на Эўрарадыё (адразу зяаўляю пра алібі -- подпіс і загаловак не я прыдумляю).
Сфармавалася некалькі тэзісаў, якімі, магчыма, варта падзяліцца
1. Лу ўжо яўна пачаў перадвыбарчую кампанію, што само па сабе ўзмацняе версію, што “выбары” адбудуцца сапраўды раней за тэрмін, у лютым 2025. Асноўным “пазытыўным” тэзісам будзе старажытнае “абы не было вайны”, якое ў цяперашняй сытуацыі набыло новую актуальнасьць. І “мірнае неба над галавой” будзе падавацца як галоўнае (і па сутнасьці, адзінае) дасягненьне.
2. Замілаваньне выклікае тэзіс Лу “лучше жить бедней чем воевать»” (цытата даслоўная). Так і ўяўляю гэта як подпіс, дзе два радкі не ўлазяць, тэкст абрываецца, і застаецца толькі “Лепей жыць бедным..”
Канешне, узьнікае пытаньне – а адначасова “быць багатым і не ваяваць” (як усе нармальныя краіны) не спрабавалі? Калі быць бедным – гэта мір, то быць багатым -- гэта вайна? “Не, не, нам гэта ня трэба, мы лепей будзем беднымі”
3. Паказальнымі былі слова Лу пра 2020 год, калі яго, маўляў, штурхалі усіх пратэстоўцаў перастраляць, а ён, добрай душы чалавек, праявіў вытрымку і стрыманасьць. (Мы дакладна ведаем са зьлітых перамоваў ментоў, што з самога верху ішоў загад на зьверствы, люты жесткач 9-12 жніўня) Перапісваньне гісторыі – справа для гэтага рэжыму не новая, але тут цікава, дзеля якіх мэтаў яна перапісваецца. Як мне бачыцца, дзеля новага іміджу галоўнага правіцеля – іміджу даўно ўжо не “macho”, а добранькага і разважлівага дзядулі, які можа праяўляць стрыманасьць і спакой. Так што "лепей не зьліце дзеда" -- гаворыць улада, і яшчэ некаторыя людзі)
4. Была закранутая тэма, што рабіць дэмакратычным сілам, якую тактыку абраць на гэтых “прэзідэнціх выбарах”. На што я шчыра адказаў, што гэта ня мае ні малейшага значэньня. Ці не прыйсьці (байкот), ці прыйсці, аб выкрасьліць усіх – якая розніца?
Заўсёды ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах меў сэнс 1.як магчымасьць для актывізацыі грамадзтва (мінімум), 2.нагода паказаць сабе і прымусіць уладу скарэктаваць палітыку (нешта сярэдняе) альбо 3.(максымум) спроба праз масавыя пратэсты зьмяніць уладу. Калі зараз магчымасьцяў для гэтага, як выглядае, няма, то выбар нейкай тактыкі нагадвае анекдот пра нявесту, якая прыходзіць да равіна і пытаецца, што ёй апрануць у першую шлюбную ноч, на што ён адказвае – “што ты не апрані, цябе ўсё роўна...”
https://www.youtube.com/watch?v=pi65Z1eRKF0