НАВУМЧЫК dan repost
Мой прагноз: неўзабаве за падпіску на «экстрэмісцкія» СМІ і тэлеграм-каналы (а імі абвесьцяць усё, што не афіцыйныя СМІ і не «Пул первого») будуць караць. Штрафамі, суткамі, і зусім магчыма — гадамі.
У СССР за «Архіпелаг ГУЛАГ» можна было атрымаць да 8 гадоў. Не за распаўсюд — проста таму, што ў вас знайшлі кнігу.
Але ў брэжнеўскія часы КГБ ня мог правесьці вобшук у кожнай кватэры. Па-першае, гэта немагчыма было тэхнічна. Па-другое, як бы мы ня ставіліся да тагачасных чэкістаў, але нейкае адчуваньне мяжы, за якой пачынаецца абсурд, у іх існавала.
Сёньня ж сілавік за хвіліну (натуральна, без усялякага ордэру на вобыск) можа залезьці ў любы мабільны тэлефон.
Абяцаў жа ў 94-м Лукашэнка, што «будет как в СССР, и даже лучше».