Спадчына dan repost
Пірамідападобная капліца-пахавальня роду Свентарэцкіх у Маліноўшчыне Маладзечанскага раёна, пабудаваная ў 1840 годзе. Архітэктарам быў невядомы італьянец, які застаўся пасля вайны 1812 года жыць у Маліноўшчыне. Унутры капліцы цэнтральны пакой быў аддадзены пад траўрную залу, а ў сутарэннях знаходзіліся нішы для пахаванняў. Усяго ў капліцы знайшлі свой апошні прытулак 20 прадстаўнікоў роду.
Як бачна з выяў, цяперашні яе выгляд - выгляд помніка неаегіпецкага стылю ў выніку працяглай дэградацыі фасадаў: страчаны карнізныя паякі, лотаспадобныя(?) калоны пры ўваходзе, ліштвы акенцаў ліхтара.
Ні капліца, ні сама сядзіба не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
#непомнік