Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Huquq


Мэта: зафіксаваць максімум выпадкаў катаванняў у Беларусі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
▪️Афіцыйны акаўнт для сувязі: @ICITB2020_contact
▪️Пошта: contact@torturesbelarus2020.org
▪️Сайт: https://torturesbelarus2020.org

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Huquq
Statistika
Postlar filtri


Дзень Волі сімвалізуе імкненне беларусаў да свабоды, дэмакратыі і незалежнасці.

📌Хроніка пераследу ў Дзень Волі за апошнія гады ў картках.

Свабода з'яўляецца асновай для развіцця асобы, грамадства і ўсяго чалавецтва.

Беларусь абавязкова будзе свабоднай і дэмакратычнай краінай. Жыве Беларусь!


📌Сёння Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus) атрымала прэмію па правах чалавека ад Аўстрыйскага ўніверсітэта Граца.

📌Прэмія была заснавана ў 1998 годзе і з’яўляецца адной з самых прэстыжных узнагарод у Еўропе за дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека. Цырымонія ўзнагароджання штогод праходзіць ва ўніверсітэце Граца ў Аўстрыі. У 2002 г. гэтую прэмію атрымаў Далай Лама – духоўны лідэр і кіраўнік Тыбета ў выгнанні. А ў 2024 годзе платформа IAPB.

📌Платформа IAPB была запушчана ў 2021 годзе для збору і захавання доказаў парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Прадстаўляе кааліцыю арганізацый: DIGNITY, Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, Вясна, REDRESS.

❗️Мы збіраем доказы злачынстваў у базу IAPB, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Калі вы ці вашыя блізкія падвергліся катаванням – задакументуйце сваю гісторыю.

📌Спасылка для сувязі з намі!


«Аднойчы ў сукамерніка была панічная атака. Я проста не ведаў што рабіць. Хацелася дапамагчы, а як? А што? Не ведаў».

📌Палітзняволеные і іх сваякі падзяліліся з намі асноўнымі фактарамі стрэсу за кратамі:

▫️пастаянны кантроль;
▫️новыя людзі;
▫️адсутнасць выбару;
▫️праблемы са сном;
▫️адсутнасць інфармацыі пра сваіх родных і блізкіх на волі;
▫️дрэнная ежа і інш.

📌Сыходзячы з адказаў апытаных, Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі абраў актуальныя праблемы для спецпраекта «Ментальнае здароўе за кратамі». Сумесна з псіхалагіняй і цялесна-арыентаваным тэрапеўтам мы падрыхтавалі 4 матэрыялы, якія дапамогуць утрымаць ментальнае здароўе ва ўмовах зняволення.

📌Галоўная мэта матэрыялаў – падтрымаць ментальнае здароўе палітзняволеных. Для гэтага трэба зрабіць наступнае: перайсці на сайт Politzek.me у раздзел «Актуальная база» і выбраць палітзняволеных, якім хочаце адправіць лісты з матэрыяламі!🕊️

❗️Матэрыялы на беларускай мове
❗️Матэрыялы на расейскай мове


▫️Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі сумесна з псіхалагіняй і цялесна-арыентаваным тэрапеўтам падрыхтавалі 4 матэрыялы, якія дапамогуць утрымаць ментальнае здароўе ва ўмовах зняволення:

📌 спосабы справіцца са стрэсам;
📌 панічныя атакі;
📌 медытацыя;
📌 тэхніка «Я-выказванне».

❗️Матэрыялы даступны па спасылках (на беларускай мове; на расейскай мове)

▫️Як адправіць гэтыя матэрыялы палітзняволеным?

Анлайн-форма ад «Майстэрні паштовак салідарнасці» – гэта магчымасць напісаць палітзняволеным з любой кропкі:

📌 пераходзь па спасылцы;
📌 скарыстайся анлайн-формай і напішы ліст.

▫️Як працуе «анлайн-форма»?

Вы пішыце ліст у анлайн-форме, а потым валантэр_кі «Майстэрні паштовак салідарнасці» з цяплом перапішуць усе вашыя вестачкі. З Беларусі яны адправяцца да сваіх адрасатаў.

Лістуйце палітзняволеным – будзьце салідарнымі!🕊️


Псіхіка і фізіялогія чалавека цесна ўзаемазвязаны. Думкі, пачуцці і эмоцыі ўплываюць на працу ўсяго арганізма.

📌Для падтрымання добрага самаадчування важна клапаціцца аб целе і псіхіцы.

📌На нашым сайце ёсць трэніроўкі з фізічнымі практыкаваннямі і напамінкі для падтрымання ментальнага здароўя за кратамі.

Спасылкі:

- «ментальнае здароўе за кратамі»;
- «трэніроўка ва ўмовах СІЗА»;
- «трэніроўка ва ўмовах калоніі».

Здароўе – гэта самае каштоўнае, што ў нас ёсць. Беражыце сябе!🕊️


8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень. Гэта свята жаночых дасягненняў і барацьбы за гендэрную роўнасць.

У дзень жаночай салідарнасці віншуем неверагодных і цудоўных жанчын-праваабаронцаў! 🌷🌷🌷

У нашай арганізацыі жаночы твар!

✔️Большасць прафесійных заслуг належыць мэтанакіраваным, адукаваным, таленавітым і выдатным жанчынам.🕊

Нягледзячы ні на што, мы працягваем змагацца за правы беларусаў_ак ва ўмовах татальных рэпрэсій!

✔️Наша лідэрка, якой мы захапляемся і ганарымся – Вікторыя Фёдарава:

▪️Кіраўніца Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі.
▫️Юрыстка і экспертка па міжнародным крымінальным праве.
▪️ Кіраўніца праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва».
▫️ Займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі з 2014 года.
▪️Вікторыя вядзе рубрыку на YouTube-канале пра легендарных жанчын-праваабаронцаў, якія натхняюць нашу каманду.

Спасылкі на відэа:

📌 Элеанора Рузвельт

📌 Глорыя Стайнем

📌 Надзiя Мурад

📌 Амаль Клуні


Мы працуем над расследаваннем катаванняў па Маскоўскім РУУС г. Мінска 9-13 жніўня 2020 года.

Шукаем пацярпелых і інсайдэраў ‼️

Калі 9 жніўня 2020 года вы былі на тэрыторыі РУУС, гатовыя распавесці пра падзеі і датычных да катаванняў, то пішыце нам.

📌Каб пакінуць кантакты для сувязі, пераходзіце па спасылцы

Дакументатары_кі звяжуцца з вамі найбліжэйшым часам, каб правесці ананімнае інтэрв'ю.

Просім падзяліцца гэтай публікацыяй з іншымі пацярпелымі. Чым больш сведчаньняў, тым больш доказаў.

📌Нагадваем, што бяспека і канфідэнцыяльнасць – галоўныя прынцыпы нашай працы.


📌1 сакавіка – Міжнародны дзень «нулявой дыскрымінацыі».

Дыскрымінацыя, несправядлівае стаўленне і абмежаванне правоў з-за палітычных поглядаў:

- Адмова ў прыёме на працу, звальненне або паніжэнне на пасадзе.
- Адлічэнне студэнтаў з універсітэтаў.
- Забарона на правядзенне мірных мітынгаў і дэманстрацый.
- Арышты за выказванне палітычных поглядаў.
- Несправядлівыя і неадпаведныя прысуды.
- Стварэнне невыносных умоў утрымання ў месцах пазбаўлення волі.
- Фізічны гвалт і катаванні.
- Псіхалагічны гвалт: абразы, пагрозы і пераслед.

Пацярпелыя з нестандартнай знешнасцю часта сутыкаюцца з прадузятым стаўленнем і фізічным гвалтам. Задакументаваны неаднаразовыя выпадкі, калі мужчынам сілком абстрыглі доўгія валасы і пагражалі згвалтаваць.

❗️Калі вы падвергнуліся дыскрымінацыі – задакументуйце сваю гісторыю

📌Спасылка для сувязі з намі


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Што было далей – чытайце у расследаванні пра катаванні ў Цэнтральным РУУС 9-13 жніўня 2020 года

▪️Перапіска створана на рэальных падзеях!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Пасля вымушанай эміграцыі частка нашай каманды жыла ў Украіне.

▪️24 лютага 2022 году яны прачнуліся ад выбухаў. Вельмі балюча страціць свой дом другі раз, пакідаць наладжанае жыццё і ехаць у машыне з поўным неразуменнем дзе ты будзеш праз некалькі гадзін.Таму тэма Украіны для нас вельмі асабістая.💔

📌Нагадваем пра праект “Пайшоў бы Цімур на вайну, каб не жнівень 2020?”. Гэты праект ня толькі пра Цімура, але і кожнага з нас, пра змаганне.

▪️Мы шукаем адказ на пытанне, што трэба зрабіць са звычайным чалавекам, каб ён стаў здольны страляць і забіваць?

Разуменне таго, што падзеі жніўня 2020 маюць негатыўны уплыў на жыццё, з’яўляецца першым крокам да ацалення.

Будзем удзячны за распаўсюд гэтага матэрыялу.


У дзень абаронцаў Айчыны хочам уручыць "віншавальныя граматы" міліцыянтам.

Яны па абавязку свайго паклікання павінны былі самааддана і мужна абараняць грамадзян, забяспечваць законнасць, бяспеку і спакой у нашай краіне. Але, нажаль, ператварыліся ў злачынцаў у пагонах!

Мы працягваем старанна працаваць над наступным расследаваннем, каб ніводны “герой” не застаўся незаўважаным.

11 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.