У такія часы самае гучнае - гэта сабачы брэх.
І страх сціскае сэрцы, і кожнае - як арэх.
Сабачы брэх гучыць званчэй, чым званяць званы.
Званяць пра грэх, у якім удзельнічаюць усе яны.
Бом, дзынь! Тарарам!
Так грукае медны таз!
Купал стаў залатым, усё, як хацеў Мідас.
Дай жа руку мне, брат, у лепшы за ўсе часы.
Будзем паліць! Кнігі паліць і адразаць насы!
Дарэчы. Дарма ты, дарма, свой дом будаваў з салом!
Сустрэнеш Наф-Нафа, Сім, яму перадаш шалом.
Скажы, што і грэх - не грэх. І нават, бывае, міф.
Але кары на ўсе дамы, якія ўзвёў Ніф-Ніф.
І вось вам сума зарачоная. У гэтай суме чума
На ўсіх хто ішоў з гары, бо ў Менску гары няма,
Хто слухаў яго на гары як частку адной з трыад,
Пасеўшы каля яго. "Не менш за два метры ад".
Смейся, лікуй, мой брат! З неба падаюць галубы!
Выйдзі на свой балкон, Пій. Каторы? Любы!
Як Пій абсалютна любы, раз і за ўсе разы
Грымі чарпаком у таз, пакуль яшчэ ёсць тазы.
Бом? дзынь? Тарарам?
Так скончым мы, брат, нічым!
Давай жа заплюшчым вочы і нешта там пракрычым:
"Час для вялікіх прароцтваў. Выйдуць з клетак звяры".
Вый, як вучылі выць дзетак у тваім двары.
Вый і грызі зямлю. Белыя зубы - клац.
"Выйдуць звяры. Звяры войдуць у папскі палац".
Паплаціцца за Нуф-Нуфа хто бы вы думалі!? Хам!
"Папа, папачка. Воўкі!" Вер сваім пастухам!
Бачыш, які ён беленькі? Бачыш, яго трасе!
Воўк знайшоў тваю вуліцу. Воўк ужо на страсе.
Ціха, не бойся, ціха.
Цётушка прыйдзе, забярэ ліха.
Калі цётушка з нашых сноў цябе возьме за валасы -
Дай ёй акраец хлеба і нешта ўзамен прасі.
Будзе яна за табой
поўзаць у начы як таць.
За нарачанскі хлеб - што бы з яе спытаць?
Гэта ўсё проста сон. Гэта сон на куццю.
Хай яна дасць зуб на вяровачцы. І пакажа кульцю.
Бом, бом, бом. Купал стаў залатым.
-Спі, засынай.
-Давай, засыпай.
І
Закончым
На тым.