СВАЕ


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Sotish


Каталог СВАЕ: месцы і паслугі па-беларуску (svaje.by)

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Sotish
Statistika
Postlar filtri


Віншуем з найвялікшым беларускім нацыянальным святам – Днём Волі!


Тры патрыятычна-сувенірныя крамы падалі сігнал SOS: Росквіт-Баранавічы, Адметнасць-Гродна, Князь Вітаўт-Брэст. Крызіс, няма продажаў, арэнду-супрацоўнікаў -падаткі аплочваць трэба. Хто можа, самы час падтрымаць, наўпрост набыткам, ці ўнёскам праз Моламола: https://svaje.by/r.php?id=2


Просім адзначыцца ў петыцыі ніжэй - гэта каб людзі, якія маюць беларускія літары "і" і "ў" у сваім імя ці прозвішчы, маглі іх уводзіць як ёсць у адзінай разлікова-інфармацыйнай прасторы (АРІП) пры аплаце розных паслуг праз банкі, плацежныя тэрміналы, банкаматы і г.д. Некаторыя банкі робяць інтэрфейсы па-беларуску, але АРІП усё адно для правядзення аперацый прымушае ўсіх, хто да яго падключаны, перадаваць яму інфармацыю толькі па-руску, таму банкі і іншыя сэрвісы падпарадкоўваюцца і апраўдваюцца АРІПам. Петыцыя таксама і за тое, каб само дрэва паслуг АРІП было даступна па-беларуску. АРІП створаны ў 2007 годзе, тады ў Беларусі айці-краіна яшчэ толькі пачыналася; пра беларускую мову ў тыя часы не думалі.
https://petitions.by/petitions/3863


У дапамогу тым, хто піша звароты у т.л. на тэмы абароны моўных правоў: спіс усіх выканкамаў Беларусі са спасылкамі на формы электронных зваротаў:
https://svaje.by/vykankamy
- раённыя, абласныя, гарадскія - 160 дзяржустаноў агулам, уся вертыкаль на адной старонцы!
Падрыхтавана сумесна з @umovymovy (Умовы для Мовы).


калі б вы шукалі ў Гугле кніжку "Мова" вядомага аўтара М, вы б шукалі яе як...
So‘rovnoma
  •   мова марціновіч
  •   марціновіч мова
  •   віктар марціновіч мова
  •   марціновіч віктар мова
762 ta ovoz


Хуткая апытанка (для сяброўскага праекта):


Віншуем з Днём Волі і зычым вам перажыць сёлетні крызіс з найменшымі стратамі. Жыве Беларусь!


Арганізацыя Dreamlighting.by (гандаль электратэхнічным абсталяваннем) шукае бухгалтара на паўдні (Менск, Зялёны Луг). Працоўная абстаноўка камфортная для тых, хто аддае перавагу беларускай мове. Арыгінал абвесткі ў ФБ, туды і пісаць: https://web.facebook.com/vadim.korenkovich/posts/3052656914768055


Патрапілася на радары 2020 #2 🛳: рэкламныя кампаніі ў VK - ІП Манкевіч АА: https://svaje.by/targetbel


Вітаем у 2020!

Менск: дзіцячы спартовы клуб "Тыграня": агульная фізічная падрыхтоўка, футбол, гімнастыка для дзяцей 2,5 - 7 год, ёсць група з беларускай мовай, можна далучацца: https://svaje.by/youngtiger




Грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі" на 12-ым годзе свайго існавання стала яшчэ і бізнесам і адкрыла па адрасе https://budzma-krama.by электронную краму з сувенірнай прадукцыяй - як з уласнымі дызайнамі, так і партнёраў (чытай супермаркет "беларускіх адметнасцяў на любы густ і патрэбы"). Пазітыў! Яшчэ адно месца паспалітаму люду для падарункавага шопінгу, яшчэ адно месца для іп-шнікаў і майстроў, каб умацаваць і пашырыць свой бізнес.


І чым жа нас парадуе шчыра-беларускі бізнэс на гэтых выходных? Зніжак у гэтым годзе адчувальна меней, чым у мінулым, але нешта ёсць:

* januskevic.by: "зніжкі літаральна на ўсе кнігі" аж на 80%, там жа і зніжкі на дзіцячыя кнігі выдавецтва "Коска" да 25% (ПТ-НДЗ)
* kniaz.by: -15% на сайце, ад -15% да -50% у краме (ПТ-НДЗ)
* knihi.by: -15% на сайце на ўсё (ПТ-НДЗ)
* lstr.by: ад -20% да -40% на ўсё (СР-НДЗ)
* mmkut.by: -20% на сайце на выходных, код "ХАЧУ!"
* symbal.by: -20% на адзенне (ЧЦВ-НДЗ), код "FRIDAY19"

Калі нешта недзе не заўважана - можна скідваць у каментары.


————— АБВЕСТКА —————
Шаноўная публіка!

Створаны тэлеграм-канал СВАЕ (той, каторы вы зараз чытаеце), дзе будуць толькі навіны і афіцыйныя абвесткі Svaje.by, без размоў.

Як паказвае практыка, тэлеграм-каналы растуць куды лепей за тэлеграм-чаты, звычайна ў прапорцыі 10:1, то мы мусім мець і канал дзеля шырэйшага ахопу.

Запрашаем на https://t.me/svaje !

Наш чат: https://t.me/svajeby
———————————————-


Ведаем усё пра выжыўшых беларусаў, даследуем і злучаем беларускі архіпелаг з 2017 года!

Абрыдла сядзець на выспе? Выклікай ратаўнікоў на svaje.by! 😀

Малюнак Ганны Шчуко


Александра dan repost
https://www.youtube.com/watch?v=81rd3Y7Nq4k&app=desktop
Хто часцей за ўсiх выкарыстоўвае беларускую мову? Спытаем у Ігара Капылова
Па статыстыцы беларускую мову лічаць роднай больш за 5-ць мільёнаў чалавек, гэта 60-т адсоткаў беларусаў. Больш дакладныя звесткі стануць вядомымі пасля выні...


Paval Kolas dan repost
Анансаваны ўчора пілотны self-checkout у Суседзях на вул. Сурганава ў Менску. Не да канца беларусізаваны інтэрфейс ("банковская карточка", "сдача"). Да назваў тавараў, канечне, не дайшло. На чэк выбар мовы не распаўсюджваецца, выдаецца па-рус. Аўдыё-суправаджэнне, аднак, зроблена ОК. Прымаюцца толькі карткі.


СВАЕ .БЕЛ dan repost
І яшчэ адно месца "часткова па-беларуску" ў Менску: кавярня "Жоўты лось" - белмоўны спадар уласнік, барыста "50 на 50" (ведае асобныя словы і імкнецца выкарыстаць) - вул. Караля, 47, побач з новай кнігарняй "Логвінаў". https://svaje.by/zouty-los


СВАЕ .БЕЛ dan repost
Менск: крама падарункавых набораў Surprisebox.by, часткова па-беларуску: па тэлефоне кансультаванне і пытанні дастаўкі па-беларуску без праблем, белмоўнай версіі сайта ў бягучы момант няма, плануецца.
https://www.surprisebox.by/ і https://svaje.by/surprisebox


СВАЕ .БЕЛ dan repost
https://exins.by/be/ ці https://svaje.by/exins

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

5

obunachilar
Kanal statistikasi