Сцежкі Беларусі dan repost
Рэстаўрацыя агароджы i варотаў БНТУ (Было > Стала)
У 2020 годзе спецыялісты кампанii Adradžennie правялі аб'ёмную працу па рэстаўрацыі агароджы і варотаў БНТУ. Арыгінальная агароджа была вырабленая ў 1950-я гг, за мінулыя 70 гадоў падвяргалася толькі афарбоўцы без расчысткі і рамонту.
Падчас рэстаўрацыйных работаў высветлілася, што плот збіраўся з дэталяў па месцы паралельна з узвядзеннем цагляных слупоў. Гэты працэс быў доўгім, і да моманту першай афарбоўкі плот быў ужо іржавы. Ніжнія палосы знізу не фарбаваліся наогул. Усе ўнутраныя прымыканні элементаў першапачаткова не былі пафарбаваныя. Як следства, 30% сталёвых элементаў цалкам з'ела карозія. Каля 20% літых элементаў былі страчаныя.
Падрабязней можна прачытаць на сайце кампанii.