30 красавіка 1943 г. савецкія партызаны з роты Золатава забілі ў сядзібным доме ў Варончы яе гаспадароў («нямецкіх агентаў»): старую Ізабэлу з Любанскіх Мержаеўскую, яе дачку Аляксандру Чарноўскую (яе мужа Адама і сына Аляксандра, арыштаваных у верасні 1939, знішчылі ў ГУЛАГу), унука Юзафа Чарноўскага, цяжарную жонку ўнука Ядвігу. Сядзібу спалілі. Пашкадавалі толькі сляпога хлопца Антэка (Антонія) Чарноўскага, які ў адзіночку поўзаў па папялішчы роднага дома і збіраў косці сваіх родных, каб пахаваць іх у брацкай магіле на мяцовых могілках. Сам ён пабіраўся па сялянскіх хатах, пакуль не знайшоў сябе як музыка на вяселлях. Разам з вясковай спявачкай Вацлавай ён пражыў да 1985 года, адмовіўшыся рэпатрыявацца ў Польшчу. Пахаваны побач з жонкай на тых жа могілках, што і яго сваякі. Варанчанскія могілкі вядомыя сваёй атмасфернасцю, магіламі сваякоў каханай Міцкевіча ды скульптурнымі надмагіллямі Мержаеўскіх, але калі будзеце там, не забудзьце завітаць да апошняга з роду Чарноўскіх і да сціплага крыжа з датай «1943»