Сцежкі Беларусі dan repost
З-за дрэннага стану будынка царквы 18 ст ў вёсцы Латыгаль, прыход збірае грошы на капітальны рамонт помніка архітэктуры
Я патэлефанаваў настаяцелю храма і запытаў якія працы неабходны зараз помніку архітэктуры і плануюцца. Ён распавёў, што ў дадзены момант адна са сцен храма (злева, бліжэй да поўначы) амаль згніла і патрабуецца поўная яе замена. У сувязі з гэтым спатрэбіцца рамонт і падлогі і столі ўнутры, т.ё. помнік мае патрэбу ў капітальным рамонце. Для таго, каб не пакідаць на зіму храм без сцяны плануецца сабраць адразу ўсю суму, каб комплексна завяршыць работы. Калі атрымаецца знайсці дастатковую колькасць сродкаў таксама разглядаецца варыянт замены пакрыцця даху з бляхi на гонт. Вяртанне аўтэнтычнага барочнага фасада на жаль не разглядаецца.
Зараз зроблены часовыя падпоркі, каб сцяна не павалілася, атрыманы ўсе дакументы для пачатку наступных рамонтных работ. Для працы прыцягнутая тая ж арганізацыя, што займаецца аднаўленнем касцёла ў Будславе.
крынiца: @tropinki